Чакаецца дарожнае абнаўленне. Што плануецца на Ляхавіччыне ў плане рамонту і добраўпарадкавання дарог на 2025 год?
Дарожная тэма не страчвае сваёй актуальнасці і па-ранейшаму ў топе пытанняў, з якімі землякі звяртаюцца ў розныя інстанцыі падчас прамых тэлефонных ліній і асабістых прыёмаў грамадзян. Варта адзначыць, што часта менавіта пасля такога дыялогу знаходзяцца адказы на ўзнікшыя пытанні і, акрамя таго, фарміруецца перспектыўны план дарожных работ на бліжэйшыя год і пяцігодку.
Што плануецца на Ляхавіччыне ў плане рамонту і добраўпарадкавання дарог, расказвае начальнік аддзела архітэк-
туры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына ЗАВАДСКАЯ:
– Значны пласт работ зроблены летась. Сёлета дарожныя работы будуць прадоўжаны. Як вядома, у 2025 годзе аграгарадок Русінавічы стане раённай дажыначнай сталіцай. Запланавана ўладкаванне слоя зносастойкага асфальтабетоннага пакрыцця і ўладкаванне ўдасканаленага пакрыцця вуліц Вакзальнай і Палявой, завулка Вакзальнага ў Русінавічах.
Работы, якія фінансуюцца з абласнога бюджэту, праводзяцца ў межах рэгіянальнай праграмы «Рамонт вуліц аграгарадкоў на 2025 год».
Будзе прадоўжана практыка бягучага рамонту дарог. У прыватнасці, бягучы рамонт у гэтым годзе плануецца на ўчастках аўтадарог Ляхавічы – Дамашы, Краглі – Падлессе, Ганчары – Куршынавічы –
Ганцавічы, Ляхавічы – Крывошын – Свяціца і іншых.
На больш чым 12 тысячах квадратных метраў дарожных аб’ектаў горада запланаваны рамонтныя работы. Уладкаванне ў сельскіх населеных пунктах прыпыначных аўтобусных пунктаў таксама на парадку дня ў бягучым годзе.
Марына Завадская адзначыла, што, па меры пастулення фінансавання, будуць удакладняцца планы і графікі правя-
дзення дарожных работ.
Галіна КАНЬКО.

