Мама, тата плюс мы. У дзіцячым садзе № 3 г. Ляхавічы прайшло спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня сям’і

У дзіцячым садзе № 3 прайшло спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня сям’і “Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя”. Арганізавалі яго ў межах акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” выратавальнікі і кіраўніцтва дашкольнай установы. Дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькі спаборнічалі ў веданні правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Спачатку на пытанні ў розных намінацыях адказвалі дарослыя, а вынікі падвялі дзеці. Цікавыя і пазнавальныя конкурсы, віктарыны суправаджаліся шчаслівымі эмоцыямі і непадробным інтарэсам удзельнікаў свята. Кожная каманда паказала сябе дастойным знаўцам правілаў АБЖ, а сем’і сур’ёзна падрыхтаванымі.
Прамагла дружба, а канкурсанты атрымалі зарад бадзёрасці , прызы і салодкія падарункі.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.