Крадуць грошы і рэчы. Што ўкралі з лесвічнай пляцоўкі шматкватэрніка ў Ляхавічах?

У другой палове красавіка РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.205 (крадзёж) у адносінах неўстаноўленай асобы, якая выкрала рэчы з аўтамабіля на суму 135 рублёў. Падзеі адбываліся ў двары прыватнага дома ў адной з вёсак раёна.
21-гадовы ляхавічанін адпачываў у райцэнтры ў кафэ з наглядна знаёмым і выкраў у яго з партманэ 50 долараў ЗША.
Неўстаноўленая асоба ў тэрмін з 5 па 7 мая з лесвічнай пляцоўкі на першым паверсе шматкватэрніка па вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры выкрала два аўтамабільныя дыскі. Кошт страты гаспадар ацаніў у 120 рублёў.
Жыхар раёна 1959 г.н. спачатку выпіваў у доме аднавяскоўца, а пасля забраў у яго 175 долараў ЗША.
Неўстаноўленая асоба з 29 красавіка па 7 мая ў адной з вёсак раёна залезла у дом і выкрала рэчы на суму 95 рублёў.
Па фактах крадзяжоў райаддзел СК узбудзіў крымінальныя справы.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.