Задачы на лета. На прамой лініі «ЛВ» 25 мая будзе працаваць начальнік аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама

На прамой лініі «ЛВ» у аўторак, 25 мая, будзе працаваць начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Канстанцінаўна ЯКУБОЎСКАЯ.
З 12 да 13 гадзін па тэлефоне 2-13-45  яна адкажа на пытанні, што датычаць адукацыі, выхавання, арганізацыі летняга адпачынку школьнікаў, правядзення экзаменаў і выпускных вечароў, работы навучальных устаноў падчас канікулаў.
Папярэдне пытанні можна задаць  з 8 да 13 і з 14 да
17 гадзін у панядзелак і з 8 да 12 гадзін у аўторак па нумары
2-12-36 (рэдакцыя).