Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

АПТЫМІЗАЦЫЯ. Райвыканкам прыняў рашэнне аб закрыцці з 1 верасня Тухавіцкага міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната. Адначасова вырашана, што МВВК у Ляхавічах будзе працаваць да 1 ліпеня 2014 года, пакуль завершаць вучэбны курс сённяшнія навучэнцы. Новы набор у гэты час рабіцца не будзе.
Як адзначылі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, пытанне закрыцця вучэбна-вытворчых камбінатаў узнята ў сувязі з аптымізацыяй устаноў адукацыі. Сёння МВВК стратныя, маюць старую вучэбную базу і няма магчымасці яе дастаткова абнавіць.
· АПОШНІ ЗВАНОК. 31 мая ў школах раёна прагучыць апошні перад летнімі канікуламі званок. Урачыстыя лінейкі пачнуцца ў навучальных установах з 9 да 11 гадзін.
Гэтымі днямі са школай развітаюцца 272 выпускнікі. Яшчэ 315 рабят завершаць курс навучання ў базавай школе.
· ГРАФІК. Новы графік руху пасажырскіх паяздоў на 2013-2014 гады пачаў дзейнічаць у Беларусі з 26 мая. Летні расклад руху ў бліжэйшы час можна будзе знайсці на старонках «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *