Грамата з прыстаўкай «эка». На рэспубліканскім экалагічным форуме узнагароджаны наш зямляк Аляксандр Курловіч

3 – 4 чэрвеня ў Мінску праходзілі XVI Рэспубліканскі экалагічны форум і Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава-форум ECOLOGY EXPO-2021, прымеркаваныя да Года народнага адзінства.

У мерапрыемствах пры-нялі ўдзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, у тым ліку міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі. Сярод удзельнікаў адзначыліся і ляхавічане – галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч.

Асноўная тэма XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму – «Прыцягненне грамадзянскай супольнасці да прыняцця экалагічных рашэнняў». Работа была арганізавана ў фармаце пленарнага пася-джэння і тэматычных секцый, а таксама розных акцый, прэс-мерапрыемстваў, конкурсаў экалагічнай накіраванасці і г. д.
На Міжнароднай спецыя-лізаванай экалагічнай выставе-форуме ECOLOGY EXPO-2021 былі прадстаўлены распрацоўкі ў галіне экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, пры-родаахоўнага абсталявання, тэхналогій і паслуг.

За значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Аляксандр Курловіч быў узнагароджаны граматай, якую яму ўручыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.

– Радуе, што пытанням экалогіі надаецца ўсё больш пільная ўвага ва ўсім свеце. Развіваюцца гарады і вытворчасць, таму ахова навакольнага асяроддзя становіцца абавязковай умовай здароўя і дабрабыту людзей. Вельмі прыемна, калі тваю работу ацэньваюць па заслугах на такім узроўні. Атрымаць дыплом з рук міністра для мяне было велізарным гонарам, – падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Курловіч.

Ірына КУЗЬМІЧ.