Тата можа! У Ляхавічах акцыя БСЖ «Дорым радасць» перамясцілася па індывідуальных адрасах

У Ляхавічах акцыя БСЖ «Дорым радасць» з дзіцячых пляцовак перамясцілася па індывідуальных адрасах.
Старшыня раённай арганізацыі БСЖ Вольга Бурак расказала, што актывісткі грамадскага аб’яднання наведалі чатыры сям’і, дзе ўладкаваннем дамашняй утульнасці займаюцца таты. Тут бацька, як кажуць, адзін за ўсіх. Ён і паесці прыгатуе, і ў садок-школу адправіць, і прыгожа запляце коску. Так склаліся жыццёвыя абставіны.
«Саюзніцы» да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі не з пустымі рукамі – з падарункамі. У адрас бацькоў – цёплыя пажаданні і прызнанне іх уменняў і ролі ў выхаванні рабят.
– Бачыць шчаслівыя вочы рабят, іх усмешкі і шчырую радасць – вялікае задавальненне. Раённая арганізацыя БСЖ і далей будзе арыентавана на дабрачынныя справы там, дзе найбольш патрэбны ўвага і дапамога, – адзначыла Вольга Бурак.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.