Факт-экспрэс-навіны

· ВЫХАДНЫЯ. У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 10 мая пераносіцца на суботу 15 мая. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна № 607. Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці ажыццяўляць перанос у іншым парадку.
· З УЗНАГАРОДАЙ! Райвыканкам узнагародзіў Ганаровай граматай за добрасумленную працу ў галіне сувязі і з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастка раённага вузла электра-сувязі Яўгенія ПАНІНА.
·”І Ў ПЕСНЯХ ЁСЦЬ ІМГНЕННІ ВЯСНЫ”. Пад такой назвай напрыканцы красавіка ў вёсцы Русінавічы прайшоў тэматычны бацькоўскі сход, прысвечаны 65-годдзю Перамогі. Мерапрыемства правяла дырэкцыя СШ №1. Акрамя шчырай гутаркі з адміністрацыяй школы і класнымі кіраўнікамі, бацькі і вучні мелі магчымасць паслухаць выступленне хору ветэранаў народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна”.
· ТАЛЬМІНАВІЦКАЯ ПЕРАМОГА. Як паведаміў інспектар РАНС Барыс Амяльянец, на мінулым тыдні прайшоў 4-ы раённы злёт-конкурс вучняў школ па бяспецы жыццядзейнасці. Удзельнікі спаборнічалі на працягу 5 этапаў, дэманструючы сілу, вынаходлівасць. Так, больш за іншых падцягнуліся на турніку Ігар Бусел, Ігар Гаўрыленя і Аляксандр Несцяровіч (па 52 разы) з Тальмінавіцкай СШ. У конкурсе “Баявое разгортванне” першай была каманда СШ №2, а на этапах “Візітоўка” і “Юны прапагандыст” – Ліпская СШ. Агульнакамандную перамогу другі год запар святкавала дружына Тальмінавіцкай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *