Ранак пачынаецца з газеты

Ужо з 7-мі гадзін раніцы ў кіёсках Брэстаблсаюздруку раскладзены свежыя газеты, часопісы, іншая друкаваная прадукцыя – на любы густ. Не вымушаюць сябе чакаць і аматары навін: з самага ранку многія стараюцца зазірнуць у кіёск, набыць любімую газету. У зручным месцы размешчаны кіёск Ірыны Слімко і Ефрасінні Адамчык, ды і жанчыны гэтыя добразычлівыя і прыветныя, заўсёды параяць, што набыць цікавае, прапануюць спадарожныя тавары. Вось чаму і тавараабарот тут самы высокі – у сярэднім па 28 мільёнаў рублёў у месяц. Наогул, усе 3 гарадскія кіёскі Брэстаблсаюздруку працуюць выдатна. Насычанасць таварамі на тысячу чалавек такая, што пазайздросціць іншы магазін. Па выніках спаборніцтва гэты факт адзначаецца і як лепшы ў вобласці, гэтак жа, як і прадукцыйнасць працы і тавараабарот (сярэдні па вобласці 20 мільёнаў рублёў у месяц, а ў Ляхавічах – 27 мільёнаў рублёў). Над гэтымі пытаннямі працуе ўвесь калектыў раённага аддзялення Брэстабл-саюздруку, якое ўжо шмат га- доў узначальвае Тамара Нікішова. Прафесійна працуе арганізатар рознічнага продажу Тамара Лазарчык, сартавальніца Аксана Сяргей, загадчыца склада Алена Сяргейчык, кіяскёр Людміла Коктыш.
Неўзабаве гараджанам будзе дадзена яшчэ большая магчымасць набыць друкаваную прадукцыю, канцтавары, школьна-пісьмовыя прыналежнасці, нават ласункі: па вуліцы Южакова плануецца ўстанавіць новы кіёск, больш прасторны і сучасны.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *