“Бэта” і Вyfly—сучаснае жыццё

Паспрабуйце ўявіць сучаснае імклівае жыццё без паслуг, якія прапануе Белтэлекам. Наўрад ці атрымаецца. Хуткі тэлеграф, міжнародная, міжгародняя і мясцовая тэлефонная сувязь, інтэрактыўнае тэлебачанне і скорасны доступ у інтэрнэт, правадное радыёвяшчанне – далёка не поўны пералік неабходных, папулярных, якасных паслуг, якія трывала ўваходзяць у жыццё нашых землякоў. За іх бездакорным выкананнем і днём, і ноччу сочыць калектыў прафесіяналаў раённага вузла электрычнай сувязі пад кіраўніцтвам Анатолія Лукашэвіча.
Апошнім часам значна павялічылася колькасць новаўвядзенняў, у аснове якіх – сучасныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі. Сёлета ў красавіку ў вёсцы Сваятычы замест ранейшай пачала дзейнічаць электронная АТС – “Бэта-М” вулічнага тыпу, разлічаная на больш як 700 тэлефонных нумароў (зараз задаволены заяўкі ўсіх жадаючых на ўстаноўку тэлефона і падключаны 112 абанентаў). На Брэстчыне ўсяго толькі 3 станцыі такога тыпу, дарэчы зроблены яны ў Беларусі. У бліжэйшы час аналагічная будзе ўстаноўлена і ў вёсцы Гута. Перавагі новай АТС відавочныя: яна не патрабуе асобнага памяшкання, а знаходзіцца ў спецыяльнай скрыні на вуліцы, абслугоўваць яе можна непасрэдна з Ляхавіч. Да таго ж вяскоўцы зараз маюць магчымасць атрымліваць больш якасную тэлефонную сувязь і карыстацца новымі паслугамі.
Сваё прафесійнае свята супрацоўнікі РВЭС сустракаюць з добрымі працоўнымі здабыткамі і па-ранейшаму будуць радаваць, нас, спажыўцоў, толькі якаснымі паслугамі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *