За буйкі не заплываць!

За мінулыя выхадныя на вадаёмах краіны патанулі  23 чалавекі, у тым ліку і дзяўчына-падлетак. На Брэстчыне за выхадныя ахвя-рамі вады сталі пяць чалавек. З пачатку года ў вобласці патанулі 24 чалавекі, трое з іх непаўналетнія. Выратаваны  12 чалавек, у тым ліку тры дзіцяці, расказаў «ЛВ» стар-шыня раённага савета Асвода Віктар Прыхач.
Часта прычынай трагедыі стано-віцца грэбаванне аматарамі паплаваць уласнай бяспекай. Віктар Прыхач расказвае, што на мінулым тыдні супрацоўнікі РАУС у Ляхавічах на тэрыторыі зоны адпачынку на рацэ Ведзьме склалі тры пратаколы ў адносінах тых, хто купаўся ў забароненым месцы – з боку шлюза.
У адпаведнасці з артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў цягне накладанне штрафу ад адной да трох базавых велічынь. Міліцыя ў залежнасці ад сітуацыі можа вынесці і папярэджанне. На мінулым тыдні на шляху рэйдавай групы былі водныя кропкі каля Зарытава, Начы, Конькаў, Сваятычаў, у Дараве, райцэнтры і іншыя. Сярод іх толькі дзве афіцыйныя зоны адпачынку: на рацэ Ведзьме ў райцэнтры, у акваторыі Шчары ў аграгарадку Дарава. Старшы ўчастковы інспектар РАУС Сяргей Ісаханаў адзначае, што каля некаторых вадаёмаў, напрыклад, у Начы, Коньках і Сваятычах не толькі не абкошана тэрыторыя каля вады, але і адсутнічаюць шыльды «Купанне забаронена». Таму часта ад купальшчыкаў гучала: маўляў, яны не ведалі, што тут нельга плаваць.  
Старшыня раённага савета Асвода падкрэслівае, што на тэрыторыі афіцыйных зон адпачынку нясуць вахту матросы-выратавальнікі. Якасць вады і санітарны стан зон адпачынку пад пастаянным кантролем райЦГіЭ. Сезон гэтыя пляжы сустрэлі добраўпарадкаванымі і абноўленымі, бяспечнымі і абследаванымі вадалазамі, на кожным ўстаноўлены абмежавальныя буйкі, выстаўлены папераджальныя шыльды і інфармацыйныя стэнды і г. д.
Група рызыкі – нецвярозыя грамадзяне. Часта пасля пасядзелак са спіртным і адбы-ваюцца трагічныя выпадкі. Як нагадалі ў міліцыі, распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва ў грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызна-чаных для іх ужывання, або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе цягне накладанне штрафу ў памеры да васьмі базавых велічынь, а ўчыненне паўторна на працягу года падобных дзеянняў вядзе да штрафу ў памеры ад дзвюх да 15 базавых велічынь або да адміністрацыйнага арышту.
Як сведчыць статыстыка, па-ранейшаму асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадзе застаюцца плаванне ў забароненых, неўстаноўленых месцах, знаходжанне ў вадзе ў стане алкагольнага ап’янення, пакіданне дарослымі дзяцей без нагляду. Асвод нагадвае бацькам пра тое, што яны павінны кантраляваць сваіх дзяцей і не пакідаць без увагі каля вады.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.