Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!
Маладосць – гэта не толькі перыяд у жыцці кожнага чалавека, але і асаблівы стан душы. Гэта час надзей, адкрыццяў, невычэрпнай энергіі, крэатыўных планаў і іх рэалізацыі. Менавіта вам, сённяшнім школьнікам, студэнтам, маладым спецыялістам, вырашаць, якім будзе заўтра нашага рэгіёна, браць адказнасць за далейшае развіццё малой радзімы, за лёс старэйшага пакалення.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою, імкнення да новых перамог і здзяйсненняў.
Раённы выканаўчы камітэт.       Раённы Савет дэпутатаў.