У імя адзінства і памяці. Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Фартэцыя» СШ № 1 прынялі ўдзел у патрыятычным марш-кідку

15 сакавіка выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Фартэцыя» СШ № 1 Максім Банкевіч і Арцём Ганчарык прынялі ўдзел у патрыятычным марш-кідку «У адзінстве – сіла закону», прысвечаным Дню Канстытуцыі.

Мэта мерапрыемства, якое прайшло ў каледжы МУС, – аб’яднанне розных пакаленняў вакол агульных каштоўнасцей: памяці пра гераічнае мінулае, павагі да закону і любві да Радзімы.
На дыстанцыі даўжы-нёй паўтара кіламетра – супрацоўнікі ідэалагічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнут-раных войскаў МУС, навучэнцы ведамасных спецыялізаваных ліцэяў, а таксама выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў міліцэйскай накіраванасці з розных куткоў краіны.

– Для мяне як для выхаванца клуба «Фартэцыя» ўдзел у такім маштабным мерапрыемстве стаў сапраўдным выпрабаваннем і гонарам. Калі стаяў на старце побач з вопытнымі міліцыяне-рамі, курсантамі і такімі ж хлопцамі з патрыятычных клубаў, то адчуў неверагоднае яднанне. Здавалася, што мы адна каманда. І гэта адчувалася ў падтрымцы адзін аднаго і падбадзёрванні. Нам уручылі памятныя медалі, правялі экскурсію па каледжы. Мы ўбачылі, што ў навучальнай установе створаны належныя ўмовы для прафесійнага станаўлення і фізічнай загартоўкі тых, хто выбраў сваім прызваннем служыць Радзіме і насіць міліцэйскую форму, – падзяліўся ўражаннем ад рэспубліканскага мерапрыемства Максім Банкевіч.

Арцём Ганчарык дадаў, што марш-кідок запомніўся яму не столькі фізічнай нагрузкай, колькі асаблівай атмасферай:
– Нягледзячы на працяглую і няпростую дыстанцыю, паўтара кіламетра побач з прафесіяналамі і такімі ж патрыётамі з ВПК змаглі пераадолець дастойна. Гэта была своеасаблівая праверка на трываласць. І мы пацвердзілі, што адзінства – сапраўдная сіла! І гэты закон заўсёды працуе. На фінішы нас чакалі салдацкая каша і гарачы чай. Было і шмат іншых сюрпрызаў. Гэты дзень 15 сакавіка, калі ўся краіна адзначала Дзень Канстытуцыі, запомню назаўсёды.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.