Ляхавіцкія прысмакі дэгуставалі ў Маскве

●На 32-й Міжнароднай выставе турызму і індустрыі гасціннасці,
якую сёлета 11–13 сакавіка прымала сталіца Расійскай Федэрацыі
Масква, былі і ляхавіцкія адрасы

– Аддзел эканомікі райвыканкама прэзентаваў прамысловы від турызму. Каб зацікавіць грамадзян розных краін турыстычным патэнцыялам Ляхавіччыны, вырашылі запоўніць нашу экспазіцыю прадукцыяй прамысловых прадпрыемстваў ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», «Ляхавіцкі кансервавы завод», райпо, ПВУП «Рамтранстрак». Была арганізавана дэгустацыя прадукцыі кансервавага завода і райпо. Такога кшталту міжнародныя мерапрыемствы – выдатны шанц і магчымасць для наладжвання
дзелавых кантактаў і прыцягнення турыстаў у гасцінны ляхавіцкі край. Не магу не падзяліцца ўражаннямі. Уяўляеце сабе горад у мініяцюры: замест павільёнаў – вуліцы-праходы, замест вітрын –
рэгіёны і краіны. Выстава – унікальная платформа для дзелавой размовы. Праграма выставы аб’яднала больш за 3,8 тысячы дэлегатаў, мерапрыемствы вялі каля 260 спікераў. Нацыянальны стэнд Бела-
русі сёлета быў аформлены ва ўнікальным стылі бела-
рускага ткацтва і няглюбскіх ручнікоў. Такое эксклюзіўнае афармленне прыцягвала позіркі многіх удзельнікаў выставы, –
падзялілася ўражаннямі намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Шчука.
За тры дні на выставе прайшло больш за два дзясяткі мерапрыемстваў – канферэнцыі, сесіі, прэзентацыі, дыскусіі і практычныя семінары. У мерапрыемстве ўзяло ўдзел больш за тысячу кампаній з 34 краін свету.
Галіна КАНЬКО.

