У падарожжа з прафсаюзам

Як хто адпачывае, так і працуе, лічыць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і штораз стараецца цікава і пазнавальна арганізаваць для сваіх калег вольны час. Пазнаёміліся з экспазіцыяй гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», натхніліся краявідамі Аўгустоўскага канала,  адметнай гісторыяй Гродна і г. д.

– Вывучаем Беларусь ва ўсёй яе прыгажосці і непаўторнасці. Цудоўна, калі людзі на нейкі час могуць пераключыцца ад працоўных спраў на адпачынак для душы, – падкрэслівае старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Ірына Чура.
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і стагоддзя эканамічнай службы Беларусі прымеркавалі экскурсію для галоўных эканамістаў гаспадарак і арганізацый раёна – членаў прафсаюза АПК у парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».
– Уражанні ад паездкі самыя прыемныя. Падчас экскурсіі ўбачылі стаянку старажытнага чалавека, вадзяны млын, вёску вікінгаў і г. д. Вельмі важна, што падчас такіх сустрэч з калегамі можна абмеркаваць надзённыя пытанні па рабоце, – дзеліцца галоўны эканаміст ААТ «Жарабковічы» Марына Андрыеўская.
Святочны момант – узнагароджанне лепшых. Граматай Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначана галоўны эканаміст ААТ «Нача»
Марына Манько, Падзячным пісьмом – галоўны эканаміст СВК «Ляхавіцкі» Святлана Гайцюкевіч. За добрасумленныя адносіны да працы, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Падзяка раённай арганізацыі работнікаў АПК уручана галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дануце Зубрыцкай і галоўнаму эканамісту ААТ «Жарабковічы» Марыне Андрыеўскай.
Дарэчы, прафсаюзная пярвічка льнонасенстанцыі напярэдадні Дня Рэспублікі наведала Беларускі дзяр-жаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.