Ляховичи: очередной автомобиль МАЗ, собранный в автоцентре «Виктория», отправился к покупателю

У верасні мінулага года «ЛВ» расказаў сваім чытачам аб надзвычай цікавай і неардынарнай падзеі: у Ляхавічах у аўтацэнтры «Вікторыя» сабралі першы аўтамабіль МАЗ. Даўняе супрацоўніцтва сталічнага прадпрыемства-гіганта і мясцовага аўтацэнтра («Вікторыя» мае сертыфікат адпаведнасці на права правядзення гарантыйнага абслугоўвання і рамонту ўсіх мадэляў аўтатэхнікі, што выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам) набыло новыя формы.
Першы МАЗ з VIN-кодам «Вікторыі» адправіўся ў Кобрынскі раён. Але рэгулярна «навяшчае» прадпрыемства, дзе «нарадзіўся» — праходзіць тут гарантыйнае абслугоўванне. Аграфірма-пакупнік тэхнікай задаволена, выказала намер набыць да вясны яшчэ 2 такія ж аўтамабілі. А гэта і ёсць самая красамоўная адзнака рабоце ляхавіцкіх машынабудаўнікоў.
Днямі ў майстэрні аўтацэнтра завяршылі зборку другога МАЗа. Пад заказ абсталявалі ізатэрмічным фургонам. Пасля выпрабаванняў перадалі пакупніку, які чакаў сваёй чаргі амаль 4 месяцы: аўтамабіль мясцовай вытворчасці накіраваўся ў агракамбінат «Сноў». Будзе перавозіць сноўскую прадукцыю ў расійскія рэгіёны.
Прымаць тэхніку прыбылі 2 тамашнія механікі. Задавальнення не хавалі: машыну атрымалі гатовую да рэгістрацыі ў органах МРЭА, выпрабаваную, з адабрэннем транспартнага сродка.
Між іншым, зборка аўтамабіляў у «Вікторыі» важная і запатрабаваная, але далёка не асноўная работа. У тым ліку, тут праходзіць тэхабслугоўванне і рамантуецца МАЗаўская тэхніка з некалькіх раёнаў. У кастрычніку 2012 года «Вікторыя» першая ў Беларусі (і пакуль адзіная) атрымала дазвол на замену пры капрамонце МАЗаў рухавікоў Мінскага маторнага завода на больш магутныя агрэгаты яраслаўскай вытворчасці (аўтацэнтр з’яўляецца афіцыйным дылерам Мінскага і Яраслаўскага маторных заводаў). Паслуга ў краіне надзвычай запатрабаваная. Гэта і зразумела: такая мадэрнізацыя абыдзецца танней, чым пакупка новага аўтамабіля.
Дарэчы, пра мадэрнізацыю. Як расказаў дырэктар ПУП «Аўтацэнтр «Вікторыя» Віктар Шчука, ужо выкуплена абсталяванне, і да вясны прадпрыемства плануе запусціць у дзеянне новую мехмайстэрню.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Ляховичи: очередной автомобиль МАЗ, собранный в автоцентре «Виктория», отправился к покупателю

  • 24/01/2013 в 11:39
    Permalink

    Гордимся Виктором Ивановичем! Постоянно новые идеи, наработки. Это же надо- МАЗы собирают в Ляховичах!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *