Нас плюс 18. У мінулым месяцы ў раёне стала на 18 ляхавічан больш

На Ляхавіччыне ў ліпені зарэгістравана 18 нараджэнняў і 16 шлюбаў, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.

Падрабязней пра нараджэнні. У другі месяц лета атрымалі дакументы аб нараджэнні бацькі дзесяці хлопчыкаў і васьмі дзяўчынак. Дзесяць нованаро-джаных – гараджане.

Імёны дзяўчынкам у ліпені давалі розныя, сярод іх і рэдкія: Ева, Альбіна, Тэона. Радзівон, Яраслаў, Марк – гэтыя і іншыя прыгожыя імёны выбралі бацькі для сыноў. Малышом месяца стаў Мікіта, вага якога пры нараджэнні склала 4190 грамаў, а рост – 56 сантыметраў.

Сярэдні ўзрост татаў – 30 гадоў, мам – 26. Самай юнай матулі 20 гадоў.

У шасці сем’ях ліпень стаў месяцам нараджэння першынцаў, другое дзіця з’явілася на свет у сямі сем’ях. Чатыры сям’і атрымалі статус мнагадзетных, а ў адной нарадзілася чацвёртае дзіця.

Сярэдні ўзрост ліпеньскіх жаніхоў – 32 гады, нявест – 29. Самай юнай нявесце 19 гадоў, а жаніх на год старэйшы. Шлюб таксама зарэгістраваны паміж 50-гадовым жаніхом і 52-гадовай нявестай.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.