У Ведзьме не купацца. У двух месцах у Ляхавіцкім раёне прыпынена купанне

Памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Данута Багдановіч паведаміла, што з 9 жніўня афіцыйна прыпынена купанне для дзяцей і дарослых у акваторыі гарадскога пляжа на рацэ Ведзьма і ў вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка». Прычына ў вадзе: узятыя пробы не адпавядаюць мікрабіялагічным паказчыкам.