Творчы клас. Навучэнцы і настаўнікі Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў заваявалі дыпломы лаўрэатаў I ступені адразу ў некалькіх дыстанцыйных конкурсах

Днямі стала вядома, што нашы таленавітыя землякі – навучэнцы і настаўнікі Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў – заваявалі дыпломы лаўрэатаў I ступені адразу ў некалькіх дыстанцыйных конкурсах.

Пераможцамі міжнароднага конкурсу музычнай творчасці «Жар-птушка 2021» у намінацыі «інструментальны жанр» кампетэнтнае журы прызнала настаўніка па класе домры Алену Тумаш і навучэнца
2 класа Арцёма Русіна, якія ў дуэце выканалі твор «Адзінокі гармонік».
У міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Сугучча сэрцаў» дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «інструментальнае выка-нальніцтва» ў катэгорыі «настаўнік і вучань» прысуджаны ансамблю ДШМ «Незабудкі» (кіраўнік Алена Тумаш). У «Незабудкі» сёлета юбілей –
дзесяцігоддзе, як калектыў радуе прыхільнікаў сваёй творчасці.
У музычным шматгалоссі ансамбля адметна гучаць домра і гітара, выдзяляюцца металафон і ўдарны інструмент.
«Калейдаскоп талентаў» – так называецца міжнародны фестывальны праект, які праводзіцца ў Польшчы. Настаўнікі Ляхавіцкай ДШМ выз-начыліся і тут – у XIX Міжнародным дыстанцыйным конкурсе DIGI-TALENTY у катэгорыі «інструментальнае трыа» дыплом лаўрэата I ступені ўручаны Алене Тумаш (домра), Ірыне Тулейка (фартэпіяна), Яфіму Яковічу (ксілафон і ўдарны інструмент).
Па выніках творчых іспытаў настаўнікам за прафесіяналізм аб’яўлены падзякі арганізатараў конкурсаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.