Цякучае пытанне. На гарачую лінію «ЛВ» паступіў праблемны званок з вёскі Галаўнінцы

Чарговы званок на гарачую лінію «ЛВ» паступіў з вёскі Галаўнінцы. Жыхар дом № 19 па вуліцы Маладзёжнай паскардзіўся на тое, што на мінулым тыдні з пятніцы па нядзелю ў іх доме адсутнічала вада. Па словах мужчыны, такая праблема ў іх не рэдкасць. Асабліва яго турбуе тое, што побач з домам знаходзіцца кропка набору вады для выратавальнікаў, і калі здарыцца надзвычайная сітуацыя, яны не змогуць ёю скарыстацца.
Як расказалі ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», пра гэтую праблему ім вядома.
– Сапраўды, у пятніцу нам паступіла інфармацыя аб адсутнасці вады на вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Галаўнінцы. Як аказалася, адбылося пашкоджанне водаправода ў трох месцах. Прычына паломкі – зношанасць труб. Нашы работнікі замянілі па-
шкоджаныя часткі, і вада ў нядзелю ў дамах з’явілася. Зараз перабояў у падачы няма. Пакуль адсутнічала цэнтральнае водазабеспячэнне, па заяўках мясцовых жыхароў мы падвозілі ваду, – пракаменціра-ваў сітуацыю начальнік участка водна-каналізацыйнай гаспадаркі
КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Уладзімір Ракавец.
Гэту інфармацыю пацвердзілі і ў Крывошынскім сельвыканкаме. Па словах старшыні сельвыканкама Юрыя Чаранкевіча, зараз на вуліцы Маладзёжнай праблем з водаза-беспячэннем няма, а камунальнікі вядуць работу па добраўпарадкаванні месцаў рамонту.
Што тычыцца пункта набору вады для выратавальнікаў, то, па словах начальніка Ляхавіцкага РАНС Юрыя Буйкевіча, на выпадак адсутнасці вады ў гідрантах, у іх ёсць іншае месца ў населеным пункце, дзе можна папоўніць запас вады.
– Згодна з нарматыўнымі дакумен-тамі, праверка пажарных гідрантаў праводзіцца вясной і восенню. Па выніках вясновай праверкі гідрант у Галаўнінцах цалкам спраўны. Калі па прычыне нейкай няспраўнасці водаправода вады не будзе, мы заўсёды можам папоўніць запасы з адкрытай воднай крыніцы, якая знаходзіцца паблізу гэтай вёскі, – гаворыць Юрый Буйкевіч.
Ірына КУЗЬМІЧ.