Праца з водарам хлеба.Сёння ў аграгарадку Падлессе, які прымае раённы фестывалькірмаш «Дажынкі-2021», сабраліся лепшыя хлебаробы Ляхавіччыны

Сёння ў нашым раёне – самы хлебны дзень. Пасля гарачых тыдняў, праведзеных у полі, аграрыіЛяхавіччыны святкуюць «Дажынкі». Камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернеачышчальна-сушыльных комплексаў – галоўныя героі сённяшніх святочных падзей. Але віншаванні прымаюць не толькі яны, а і ўсе, хто меў дачыненне да жніва – ад кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў райсельгасхарчу да тых, хто арганізоўваў харчаванне механізатараў і іх маральнае заахвочванне. Дзякуючы заўсёды цяжкай, але такой неабходнай спрадвечнай хлебаробскай працы, засекі дзяржавы запаўняюцца стратэгічна важнай прадукцыяй – збожжам, а на кожным стале штодзеньёсць духмяны і смачны хлеб.

НАШЫ ГЕРОІ

На працягу ўсяго жніва «ЛВ» быў побач з аграрыямі:у полі, на мехдвары, на зернетаку. Мы расказвалі пра працоўныя будні і мары хлебаробаў. І, канешне, пратыя нячастыя, але вельмі прыемныя хвіліны, калі работа ненадоўга спынялася па ўважлівай прычыне –для віншавальных урачыстасцяў. Першыя тысячытон – перавезеныя і намалочаныя – не засталіся незаўважанымі раённай уладай, прафсаюзамі, райкамам БРСМ і, канешне, нашымі чытачамі.

Віктар Кардаш, Дзмітрый Трыбухз СВК «Ляхавіцкі».
Андрэй Дзянішчык і Павел Булаты з ААТ «Жарабковічы».

ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ ПА-ЗА КАНКУРЭНЦЫЯЙ

Сённяшні жніўны сюжэт – не пра асобную гаспадарку, але пра канкрэтных людзей – адказных,працавітых, старанных. Не ўсе з іх штатныя супрацоўнікі сельгаспрадпрыемстваў, хтосьці ў звычайным пазаўборачным жыцці займае іншыя пасады, часам ніяк не звязаныя з аграпрамысловым комплексам. Але хлебаробы з іх атрымаліся выдатныя!Прозвішчы многіх з тых, чые фота ўпрыгожылі гэты разварот «ЛВ», не сыходзілі са жніўнай дошкі гонару Ляхавіччыны. І нават тыя, хто не трапіў на яе па прычыне высокай канкурэнцыі, – сапраўдныя профі ў сваёй справе. Як і многія іх калегі, пра якіх раёнка калі не напісала, то абавязкова яшчэ напіша.

Кіраўнікі сельгасарганізацый раёна з ершым намеснікам Васіліем Пыжыкам і прафсаюзным лідарам аграрыяў раёна Ірынай Чурой.
Віншаванні прымаюць Павел Канцэлярчык і Андрэй Калясінскіз ЗТАА «БелДан».
Раман Турко, Юрый Прышчэпа, Сяргей Вейніс з ААТ «Жарабковічы».
Аляксей Васілеўскі з ААТ «Шлях новы».
Механізатары ААТ «Нача» з галоўным аграномам Леанідам Ксёнжыкам.
Аляксандр Салодкі, Сяргей Валчок, Віталій Саган з КСУП «Ліпнянка».

ВЫМЯРАЕЦЦА ЛЮБОЎЮ

Дні і тыдні, цэнтнеры і тоны,бункеры і кузавы, гектары і працэнты – так у сухой статыстыцы выглядае напружаная жніўная кампанія. Тое,што гэта праца ад відна давідна, з поўнай самааддачай і павышанай адказнасцю ведаюць тыя, хто непасрэдна задзейнічаны ва ўборцы.А яшчэ, канешне, тыя, хто іх падтрымлівае, перажываеза поспехі роднага чалавека, верыць у яго сілы і магчымасці, – сям’я. Сваёй любоўю яны таксама дапамагаюць паспяхова працаваць. Так што «Дажынкі» –яшчэ і сямейнае свята.