Ад зажынак да «Дажынак». Здаецца, зусім нядаўна пачалі адлік жніўных дзён, а ўжо сёння аграгарадок Падлессе сустракае гасцей раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021»

Крыху больш за месяц спатрэбілася хлебаробам Ляхавіччыны, каб паставіць кропку ва ўборцы збожжавых. Якую адзнаку атрымала сёлетняя жніўная кампанія? Наколькі важкі ўрадзіў колас? Ці ўсе спадзяванні спраўдзіліся? Хто паказаў сапраўдны хлебаробскі майстар-клас, а каму трэба правесці работу над памылкамі? Што ў бліжэйшых планах? На гэтыяі іншыя пытанні «ЛВ» адказвае першы намеснік старшыні райвыканкама,начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій ПЫЖЫК.

– Васілій Мікалаевіч, якой была сёлетняя збожжаўборачная кампанія?

– Амаль усе сельгаспрадпрыемствы Ляхавіцкага раёна адказна падышлі да ўборкі збожжавых. Падрыхтоўчыя работы выкананы своечасова, вытрыманы тэрміны. Пэўныя праблемы былі ў ААТ «Шлях новы», аднак паслятаго, як змянілася кіраўніцтва гэтай сельгасарганізацыі, былі прыняты неабходныя меры, паспелі якасна падрыхтавацца да ўборкі і пачаць яе своечасова. Адназначна , спадзяванні на ўраджай-2021 былі куды больш аптымістычныя.

Шкада, надвор’е зноў умяшалася ў планы аграрыяў. Спачатку – халодная і доўгая вясна, потым было спрыяльнае надвор’е, а далей –засуха і спякота. Усё разам прывялода таго, што збожжавыя пачалі ўбіраць практычна адначасова з азімым рапсам. Адпаведна, павялічылася нагрузка на камбайны.

Калі аналізаваць канкрэтна ўраджайнасць і намалоты, то карціна наступная. Сёлетні ўклад ляхавіцкіх хлебаробаў у агульнарэспубліканскі каравай – 48056 тон збожжа. Летась адпаведны паказчык заважыў 59691 тону. Сярэдняя ўраджайнасць раённага коласа з кожнага з 13036 гектараў склала 37,2 цэнтнера (у 2020 годзе – 45,2 цэнтнера). Найбольш урадзілі азімы ячмень –57,7 цэнтнера на круг, пшаніца –39,4 цэнтнера, трыцікале – 32,5 цэнтнера. На фоне іншых відавочны лідар сёлетняй збожжаўборачнай кампаніі –ААТ «Жарабковічы».

Не дзіўна, што і першыя рэкардсмены-тысячнікі,а потым і двухтысячнікі менавіта з гэтай гаспадаркі. Так, нехта скажа, маўляў, жарабковіцкія землі маюць высокую бальнасць, але ж і ў пераразліку на бала-гектара трымліваецца ўнушальны паказчык.Сярэдняя ўраджайнасць у гэтым сельгаспрадпрыемстве склала 56,5цэнтнера з гектара, што на 5,7 цэнтнера менш, чым у мінулым годзе. І, трэба сказаць, тут страта ўраджайнасці самая нізкая ў раёне. Для параўнання, у ЗАТ «Белпрампрыбор», ААТ «Нача», «Шлях новы» яна прыкладна на 10 цэнтнераў на круг большая.

– Ці ёсць рэзервы ў гаспадарак,каб у наступным годзе жніўныя вынікі сталі больш высокімі?

– Рэзервы ёсць, прычым у кожнага сельгаспрадпрыемства. Пачынаць трэба з дакладнага выканання ўсіх агратэхнічных патрабаванняў.Тычыцца гэта своечасовай падрыхтоўкі глебы,выкарыстання ў якасці насеннага матэрыялу эліты і суперэліты, унясення комплексу ўдабрэнняў (упор – на фосфарныя), асаблівая ўвага на перазалужэнне.Тут неабходна прытрымлівацца прынцыпу дакладнасці і своечасовасці.

Адносіцца сказанае і да арганізацыі працы, тэхнічных магчымасцей сельгаспрадпрыемстваў: каб мецьдастойны ўраджай, трэба ўзяць курсна папаўненне машынна-трактарнагапарка энерганасычанай тэхнікай.

– Як наш раён справіўся з выкананнем дзяржзаказу?

– Канешне, гэта вельмі важны справаздачны паказчык. Сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны прадалі ўлік дзяржзаказу 4350 тон адборнага збожжа. Па харчовай групе значных праблем няма. Таксама ўжо выканалі дзяржзаказ па рапсу – 370 тон. Чаго не скажаш пра піваварны ячмень,пакуль у наяўнасці прыкладна 54 працэнты ад неабходнага. Праблема ўтым, што зерне не адпавядае кандыцыям па колеры і па ўтрыманні бялку.Аднак, прыкладзём усе намаганні, каб план выканаць.

– Васілій Мікалаевіч, як ахарактарызуеце кадравы складнік жніва?

– Працаўнікі залатой нівы, героі жніва,майстры хлебаробскай справы… Гэта пра іх – камбайнераў і вадзіцеляў,работнікаў зернятокаў і спецыялістаў,кіраўнікоў сельгасарганізацый, усіх, хтоў адказе за паўнату хлебных засекаўдзяржавы. Менавіта дзякуючы ім уземлякоў заўжды будзе хлеб на стале.

На жніве-2021 працавалі 57 экіпажаў камбайнераў (пяць з іх – сямейныя) і каля 70 вадзіцеляў на адвозцы збожжа. Як і ў папярэднія сезоны, на дапамогу хлебаробам прыходзілі прадстаўнікі іншых (і не толькі сельскагаспадарчых)прафесій, студэнты. Так, сёлета часова за штурвал камбайнаў пераселі 18чалавек. Плюс шчыравалі студэнцкія атрады.

Калі планаваць расклад на наступнае жніво, неабходна вырашыць кадравы складнік па аграномах і інжынерах у райаграсэрвісе, «Шляху новым»,«Ліпнянцы».

– «Дажынкамі» раслінаводчы годне завяршаецца. Якія бліжэйшыя планы ў аграрыяў раёна?

– Наперадзе ў сельгасвытворцаў нямала важных і адказных клопатаў.Уборка цукровых буракоў, бульбы, ільну, грачыхі. Асабліва спадзяёмсяна кукурузу. Калі ўсё і далей пойдзеналежным чынам, то ўраджай каралевы палёў чакаецца выдатны. Валавы намалот чакаем большы, чым летась.У планах – назапасіць 15800 тонна зерне і 140000 тон на сілас. З сярэдзіны жніўня пачалася сяўба азімага рапсу, потым чарга зерневых на ўраджай-2022.

– Зразумела, саліравалі на жнівехлебаробы. А ролю якіх службаў вы яшчэ б адзначылі?

– Уборка хлеба – справа агульнай важнасці. Як і належыць, побач з працаўнікамі заўжды былі прафсаюзы,на варце і спецыялісты па ахове працы.Сваё важкае слова сказала служба тэхнічнай падтрымкі, якая дзяжурыла пастаянна і ў полі, і на мехмайстэрнях,гатовая спраўляцца з паломкай у любы час сутак. Няспынна неслі дзяжурствы тыя, хто ў адказе за сістэму пажаратушэння. Адказны ўчастак работ у супрацоўнікаў РАУС і РАНС. Дзякуючы культработнікам, хоць на некалькі імгненняў гарачыя жніўныя клопаты расквечваліся музычнымі перапынкамі.Жніво не было б такім паспяховым, каб не смачныя абеды.

– Васілій Мікалаевіч, вашы пажаданні героям і гасцям «Дажынак-2021».

– Галоўнае багацце любога рэгіёна –людзі. Ляхавіцкая зямля славіцца шчырымі, плённымі, таленавітыміпрацаўнікамі. Дзякуючы вам, шаноўныя хлебаробы, мы па праве ганарымся і сёлетнімі здабыткамі. За імі –нястомная праца, адданасць нялёгкайсялянскай справе.Сёння ваш дзень – свята тых, хтолюбіць сваю зямлю і ўмее працаваць на ёй старанна і па-гаспадарску.Шчыры дзякуй за добрасумленнуюпрацу і адданасць выбранай прафесіі.Верым, што і ў далейшым вы будзецемэтанакіравана прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачайна карысць Ляхавіччыны, Брэстчыны,Беларусі.

– Дзякуй за размову