У Ляхавічах пастка для пешаходаў утварылася на даволі ажыўленым тратуары

Вы бачылі, як сёлета цвіце наш горад? Гэта пастараліся камунальнікі. Плошча Леніна проста патанае ў кветках! Менавіта там у фотааб’ектыў трапіў аптымістычны малюнак.

А вось ад сітуацыі, адлюстраванай на іншым фота, можна толькі горка ўздыхнуць. Такая пастка для пешаходаў утварылася ў райцэнтры на даволі ажыўленым тратуары на вуліцы Дзесюкевіча недалёка ад СШ №1…