Урок любві да Радзімы. Напярэдадні новага навучальнага года педагогі Ляхавіцкага раёна падвялі вынікі зробленага і паставілі задачы

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Па традыцыі напярэдадні новага навучальнага года педагогі раёна падводзяць вынікі зробленага, ставяць задачы і вызначаюць перспектывы. Змест размовы, планы, мэты – заўсёды актуальныя, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу. На парадку дня педфоруму, што адбыўся ў мінулы панядзелак у ГДК, – пытанні адукацыі ў навучальна-выхаваўчым разрэзе.

«Прафесіяналізм, сістэмнасць, эфектыўнасць – прыярытэты рэгіянальнай адукацыйнай палітыкі» – тэма выступлення начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святланы Якубоўскай. Яна адзначыла, што найбольш яркія сярод мноства падзей мінулага навучальнага года – мерапрыемствы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, у тым ліку прысвечаныя Году народнага адзінства. Педагогі Ляхавіччыны на розных пляцоўках дастойна прадстаўлялі напрацоўкі і вопыт, што пацвярджаюць атрыманыя дыпломы конкурсаў, канферэнцый, алімпіяд і спаборніцтваў рознага ўзроўню, сярод якіх рэспубліканскія, а таксама міжнародныя.

Мінулы год стаў фінішным этапам рэалізацыі доўгатэрміновых праграм на 2016–2020 гады, мэтавыя паказчыкі якіх установы адукацыі раёна выканалі ў поўным аб’ёме.
Начальнік аддзела па адукацыі падрабязна спынілася на выніках дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна за 2020/2021 на-
вучальны год, азначыла праб-лемныя моманты і акрэсліла задачы на перспектыву. Сярод апошніх – псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адораных дзяцей, узмацненне прафарыентацыйнай работы, адкрыццё інавацыйных пляцовак ва ўстановах адукацыі раёна і г. д. З гэтага навучальнага года СШ № 1, Жарабковіцкая СШ
імя М. Г. Мінкевіча і ЦКРНіР пачынаюць рэалізоўваць новыя праекты рэспубліканскага маштабу.


Задачы, якія стаялі перад аддзелам па адукацыі, установамі адукацыі раёна, вырашаны, падкрэсліла Святлана Якубоўская і акцэнтавала ўвагу на тым, што сёння неабходна замацаваць і прымножыць дасягненні. Выхаваўчая работа павінна стаць дзейсна-практычнай, а не проста інфармацыйнай.
У кожнай установе адукацыі патрабуецца актывізацыя сістэмы самакіравання. Неабходна знайсці тыя формы дзейнасці, якія цікавыя дзецям і выклічуць у іх зваротную сувязь, абазначыла Святлана Якубоўская.
– У сістэме выхавання падрастаючага пакалення заўсёды была і застаецца патрыятычная накіраванасць. На Рэспубліканскім педсавеце Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка павінна быць адна – дзяржаўная. Флаг, герб і гімн – дзяржаўныя. Пат-рыятычнае выхаванне – гэта сістэмная і мэтанакіраваная дзейнасць. Неабходна змяняць падыходы да выбару формаў і метадаў у рабоце з моладдзю. З гэтай мэтай Міністэрства адукацыі з новага навучальнага года ў школах у тым ліку ўводзіць пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, – падкрэсліла начальнік аддзела па адукацыі.
Пра тое, якія ўмовы створаны для рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзрос-тавымі і індывідуальнымі маг-чымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, расказала загадчыца дзіцячага сада № 2 Наталля Касцюк.
Дырэктар ЦДАДіМ Людміла Юнік гаварыла пра сучасныя тэндэнцыі і напрамкі павышэння якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Вопытам па грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў падзялілася намеснік дырэктара Навасёлкаўскай СШ Марына Глушко.
Пра тое, якая вялікая ўвага надаецца ў раёне адукацыі, можна меркаваць па колькасці гасцей педфоруму. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз шчыра павіншаваў педагогаў раёна з пачаткам новага навучальнага года. Адзначыў, якая вялікая адказнасць стаіць перад імі – не толькі навучыць, але і выхаваць асобу, якая любіць сваю Радзіму.
А сапраўднага патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Леанід Калбаса разам з найлепшымі пажаданнямі педагогам падкрэсліў важнасць стварэння эфектыўнай сістэмы мэтанакіраванай дзейнасці па фарміраванні ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага і патрыятычнага абавязку.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч адзначыла, што быць педагогам – адказная і важная місія. Яна сама па адукацыі педагог і лічыць гэту прафесію адной з высакародных і самых важных. А яшчэ ганарыцца тым, што мае дачыненне да настаўніцкай кагорты.
Тэма патрыятычнага выхавання гучала ў кожным выступленні, прасочвалася ў тэматычных выставах, прысвечаных Году народнага адзінства. Калектывы школ і дзіцячых садоў пастараліся праз іх выказаць свой гонар за Бацькаўшчыну, любоў да прафесіі і Радзімы.
За прафесіяналізм і высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, плённую працу настаўнікі і выхавальнікі раёна адзначаны заслужанымі ўзнагародамі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Буцько ўручыла адзнакі галіновага прафсаюза. Для педагогаў гучалі шчырыя віншаванні, музычныя падарункі адрасавалі калегі і мясцовыя самадзейныя калектывы. Прыгожа і ярка віталі настаўнікаў раёна навучэнцы СШ № 1.
Па выніках раённага конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі 2020/2021 года сертыфікаты пераможцаў уручаны СШ №1 (дырэктар Наталля Кулак) і яслям-саду № 3 (загадчыца Людміла Мяжуева).
Пераходны кубак і Падзячнае пісьмо аддзела па адукацыі за стварэнне ўмоў для работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі таксама ў СШ № 1.
У намінацыі «за стварэнне здароўезберагальнай сістэмы ва ўстанове дашкольнай адукацыі» лепшым названы Задворскі дзіцячы сад (загадчыца Алена Герус), «за якасць адукацыйных, выхаваўчых, спартыўных вынікаў установы» – Навасёлкаўская СШ (дырэктар Святлана Шпак).
У намінацыі «за лепшыя паказчыкі ў галіне эканоміі, беражлівасці і добраўпарадкавання» адзначаны Русінавіцкі дзіцячы сад (загадчыца Жанна Станкевіч). Тухавіцкая СШ (дырэктар Алена Пятліцкая) узнагароджана сертыфікатам пераможцы ў конкурсе «На лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстановы адукацыі». Шэраг школ адзначаны па выніках конкурсу архітэктурных макетаў палацава-паркавых ансамбляў Ляхавіччыны  «З глыбіні стагоддзяў». Лепшыя вынікі спартыўна-масавай работы паказала СШ № 2 (дырэктар Людміла Паўлоўская).

Асобная ўвага, падарункі і добрыя наказы – маладым спецыялістам, якія папоўнілі педагагічныя калектывы раёна. Няхай іх прафесійны шлях будзе плённым і цікавым.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.