Вырисовывается современное убранство стадиона «Колос» в г.Ляховичи

Перабудова на стадыёне «Колас» пачалася з агароджы.

Цяжка пералічыць усе аб’екты райцэнтра, на якіх зараз вядуцца рамонтныя работы і рэканструкцыя. У рыштаваннях — шматпавярхоўкі, адміністрацыйныя будынкі, магазіны, абнаўляюцца і на вачах прыгажэюць плошчы, паркі адпачынку, кінатэатр «Кастрычнік». Не паспелі будаўнікі завяршыць уладкаванне новай пліткі на плошчах Перамогі і Леніна, як на клумбах камунальнікі высадзілі кветкі і маладзенькія туі — добраўпарадкаванне і азеляненне вядуцца паралельна з мадэрнізацыяй і рэканструкцыяй.
Работнікі прыватнага будаўнічага прадпрыемства «Валажынскі і К» самі робяць агароджу і самі ж яе ўстанаўліваюць — цяпер на праваслаўных могілках у райцэнтры.
Вымалёўваецца і сучаснае ўбранне ў стадыёна «Колас» — тут новую агароджу ўстанаўліваюць спецыялісты з ДРБУ-200. У хуткім часе пачнецца рэканструкцыя і самога стадыёна. Плануецца, што больш зручнымі і эстэтычнымі стануць футбольнае поле, бегавыя дарожкі, спартыўна-гульнявыя пляцоўкі, трыбуны і г.д.
Праз месяц-другі ўсе сённяшнія нязручнасці, звязаныя з маштабным рамонтам, акупяцца добрым настроем ляхавічан і гасцей горада — ад прыгажосці і ўтульнасці.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Вырисовывается современное убранство стадиона «Колос» в г.Ляховичи

  • 23/06/2013 в 08:17
    Permalink

    Молодцы, прекрасно что украшаете свой город!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *