В Ляховичах в результате ДТП погиб велосипедист

Сёння каля 10 гадзін раніцы на 2-ім кіламетры аўтадарогі Ляхавічы-Нача (недалёка ад рацэнтра) здарылася ДТЗ. Ляхавічанін 1993 г.н. на аўтамабілі  “ВАЗ” рухаўся ў напрамку горада і ўчыніў наезд на веласіпедыста. У выніку траўмаў жыхар райцэнтра 1955 г.н. загінуў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. На месцы аварыі працуе аператыўна-следчая група.
Веласіпед быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.