За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу ўзнагароджаны настаўнікі Ляхавіччыны

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці шэраг настаўнікаў атрымаў узнагароды:
Грамату раённага выканаўчага камітэта – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дараўскага ВПК «дзіцячы сад – сярэдняя школа» Алена Бортнік;
Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – настаўнік рускай мовы і літаратуры Крывошынскай сярэдняй школы імя Г. С. Здановіча Сяргей Турчанка;
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў – настаўнік тэхнічнай працы Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча Аляксандр Мікуліч.
За шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі, удзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці выкладчык АП «Ляхавіцкі аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Ларыса МАЦЕЙЧЫК узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.
За шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі, асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначана сацыяльны педагог Ляхавіцкага аграрнага каледжа Дзіяна ЦІМАШОК.