Паважаныя работнікі адукацыі! Дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце шчырыя  віншаванні з Днём настаўніка!

Жыццёвы шлях да вяршыняў прафесійнага майстэрства пачынаеца са школьнай парты, з сустрэчы з першым настаўнікам. У конага з нас ёсць памяць пра любімых настаўнікаў, пра тых, хто ўкладваў сваю душу, вопыт, талент у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, хто дзяліўся сваімі ведамі, цяплом.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы, якія здолелі захаваць і перадаць назапашаны педагагічны вопыт.

Паважаныя педагогі! У гэты святочны дзень дазвольце выказаць вам словы шчырай удзячнасці за працавітасць, мудрасць і цярпенне.

Моцнага вам здароўя, аптымізму, новых прафесійных поспехаў і творчага натхнення!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.