Разам фарміруем калектыўны імунітэт. Вакцынацыю супраць COVID-19 у Ляхавіцкім раёне праводзяць не толькі ўсе ўстановы аховы здароўя, але і дадатковы пункт на базе аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН

Жадаеце даць надзейны адпор каварнаму вірусу? Клапоціцеся пра сваё здароўе і здароўе блізкіх? Тады вам варта паспяшацца і прайсці вакцынацыю.

 (на здымку). Акрамя таго, па заяўках брыгады медыкаў выязджаюць
на прадпрыемствы, установы і арганізацыі раёна. Запрашэнне на вакцынацыю можна атрымаць ад медработнікаў і па тэлефоне. Алгарытм імунізацыі просты: прыходзіш у медустанову, дзе і агучваеш сваё жаданне прышчапіцца супраць каранавіруса. Далей – справа за медыкамі, а пацыенту застаецца выконваць іх рэкамендацыі. Ва ўстановах аховы здароўя Ляхавіччыны шлях вакцынацыі, як і растлумачальная работа сярод насельніцтва пра важнасць і неабходнасць фарміравання калектыўнага імунітэту, наладжана на высокім узроўні. Што і пацвярджае факт: колькасць жадаючых вакцынавацца павялічваецца. Толькі разам можна справіцца з любой напасцю.

Днямі міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч зазначыў, што сітуацыя з каранавірусам у нашай краіне зараз складаная, бо высокі ўзровень захворвання захоўваецца працяглы час і, адпаведна, суправаджаецца ростам шпіталізацыі па ўсіх рэгіёнах. Але разам з тым ён падкрэсліў, што такі расклад быў прагназуемы, таму ўстановы аховы здароўя паспелі падрыхтавацца.

Як расказаў галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч, у нашай райбальніцы зроблены больш істотны запас лякарстваў, сродкаў індывідуальнай абароны для медперсаналу, павялічана колькасць кіслародных кропак, удасканалена работа чыстай і чырвонай зон у паліклініцы, кол-цэнтра, выязных брыгад, своечасова перапрафіляваны ложкавы фонд для шпіталізацыі каранавірусных хворых і г. д. Асноўнай прычынай развіцця ў краіне чацвёртай хвалі захворвання каранавірусам медыкі называюць распаўсюджванне інфекцыі сярод дзяцей, падлеткаў, моладзі. Таму ў школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах пачаўся больш жорсткі эпідрэжым.
– Апраўдана медыкі заклікаюць выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыравання, а таксама адмовіцца ад наведвання масавых мерапрыемстваў. Распаўсюджаны зараз штам «дэльта» куды больш заразны, чым папярэдні. Не варта баяцца зрабіць заўвагу таму, хто, напрыклад, у магазіне ці аптэцы падыходзіць да вас на адлегласці менш за метр, або нагадаць надзець маску. Здароўе даражэй, а такая асцярожнасць – разумная, – адзначае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў.
Больш жорсткія супраць-эпідэміялагічныя меры прымаюцца і на Брэстчыне. Так, маскі сталі абавязковымі ў Лунінецкім раёне, дзе масачны рэжым без выключэння павінен захоўвацца на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога і сацыяльнага абслугоўвання, устаноў аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, у грамадскім транспарце. У Брэсце, напрыклад, вадзіцель грамадскага транспарту мае права на прыпыначным пункце заглушыць матор і аб’явіць, што транспарт далей не паедзе, пакуль усе пасажыры не надзенуць маскі.
Зараз у краіне ўсё актыўней ідзе імунізацыя насельніцтва супраць COVID-19. Пасля таго, як у Беларусі з’явілася расійская вакцына «Спутнік Лайт», вакцынацыя хутка распаўсюджваецца сярод моладзі. Па словах урача-эпідэміёлага райЦГіЭ Васілія Скарахода, гэты прэпарат аднакампанентны і ўводзіцца толькі адзін раз. Ён адрозніваецца ад свайго двухкампанентнага аналага тым, што дае больш хуткі імунны адказ. Праз тыдзень пасля ін’екцыі пачынаецца выпрацоўка антыцелаў, што і абараняюць непасрэдна ад каранавіруса. Праз месяц іх колькасць дасягае максімуму і захоўваецца да паўгода, а вось імунітэту ад «Спутніка V», які ўводзіцца двойчы з інтэрвалам у  21 дзень, можа хапіць на год – паўтара.
Дарэчы, запрашэнне на прышчэпку паступае да землякоў па тэлефоне: з такой прапановай звяртаюцца з паліклінікі, а ў сельскай мясцовасці – з урачэбных амбулаторый і ФАПаў.
– Вакцына – адзіны дзейсны спосаб у прамым сэнсе паставіць заслону кавіду. Яшчэ раз нагадаю, вакцына не толькі можа папярэдзіць заражэнне каранавірусам, але, акрамя таго, выконвае яшчэ адну найважнейшую функцыю: абараняе ад цяжкага цячэння хваробы. Як паказвае рэспубліканская статыстыка, сярод прышчэп-леных адзінкі трапляюць у рэанімацыю. Аналагічная сітуацыя і ў нашым раёне. А, згодна з сусветнымі данымі, пасля імунізацыі супраць COVID-19 рызыка шпіталізацыі ў стацыянар змяншаецца ад 22 да 29 разоў, – гаворыць Георгій Хлябовіч і ў чарговы раз заклікае землякоў праявіць у тым ліку і грамадзянскую самасвядомасць. Варта паклапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і пра здароўе і жыццё іншых людзей. А значыць, абавязкова прайсці імунізацыю.
Па стане на 9 каст-рычніка, 5755 жыхароў Ляхавіччыны атрымалі першую дозу вакцыны, 4573 – поўны курс. Вось меркаванні некаторых.

Вольга БУРАК, дырэктар Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча:
– Мая пазіцыя адназначная: вакцынавацца, бо іншага дзейснага сродку супраць каранавіруса пакуль не прыдумана. На працы заўсёды знаходжуся сярод людзей: дзяцей і дарослых, таму шанцаў заразіцца самой ці заразіць іншых шмат. У Жарабковіцкай школе поўны курс вакцынацыі прайшлі 70 працэнтаў работнікаў. Я завяршыла поўны курс імунізацыі сёлета 16 чэрвеня, у па-цвярджэнне – атрыманы сертыфікат. Прышчаплялася расійскай вакцынай «Спутнік V». Дарэчы, разам з мужам прышчапіліся на Жарабковіцкім ФАПе, папярэдне запісаліся на пэўны дзень, і далей усё па выпрацаваным алгарытме: кароткі медыцынскі агляд, рэкамендацыі і непасрэдна ін’екцыя. Праз 21 дзень такім жа чынам увялі другі кампанент.
Мікалай БУРБУЦЬ, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– Я перахварэў кара-навірусам у кастрычніку 2020 года, на шчасце, форма была няцяжкая, да бальніцы справа не дайшла. Тады ж захварэла і жонка. Ведаю, што ў многіх хвароба працякала вельмі цяжка. Доўгі час спадзяваўся на выпрацаваны імунітэт ад каранавіруса, доўга вагаўся наконт імунізацыі, але ўсё ж
вырашыў прышчапіцца. Апошнім аргументам на карысць такога рашэння стаў званок з паліклінікі з прапановай прайсці вакцынацыю. І вось у сярэдзіне верасня ў паліклініцы мне ўвялі першы кампанент прэпарата кітайскай вытворчасці. Ніякіх пабочных эфектаў накшталт павышэння тэмпературы цела, болю ў мышцах ці месцы ін’екцыі ў мяне не было. Спадзяюся, што так будзе і пасля другога кампанента. Але па-ранейшаму прытрымліваюся ўсіх супрацьэпідэміялагічных мер.

Таццяна ШКЛЯНІК, пенсіянерка, жыхарка аграгарадка Падлессе:
– Мне 77 гадоў. З кара-навірусам я пазнаёмілася напачатку гэтага года. Цяжка захварэла, ляжала ў Брэсцкай абласной бальніцы амаль тры тыдні з двухбаковым запаленнем лёгкіх і пацверджаным каранавірусам. Была нават на кіслароднай падтрымцы. Нікому не пажадаю такое перажыць. Дзякуючы Богу і медыкам выздаравела. Хацела прышчапіцца ад кавіда яшчэ ў маі, але медыкі параілі трохі пачакаць. Так што вакцынавалася напачатку кастрычніка. Вельмі зручна ўсё. За мной прыехала машына, завезлі ва ўрачэбную амбулаторыю і там паставілі прышчэпку. Прачытала ў раёнцы, што той, хто вакцынаваўся, калі нават і захварэе, то хвароба не дасць ускладненняў. Раю ўсім прышчапіцца, бо хварэць каранавірусам вельмі страшна.

Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.