Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём маці!
З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце. Пяшчотныя мацярынскія рукі, цяпло сэрца і энергія любві вядуць па жыцці. Мама – невычэрпная крыніца сілы і надзеі.
Быць маці – гэта не толькі шчасце, але і вялікая адказнасць, нястомная праца, вартая самай глыбокай павагі.
У гэта светлае восеньскае свята звяртаемся да вас, дарагія жанчыны-маці, з вялікім пачуццём удзячнасці і любві, з пажаданнямі шчасця, здароўя і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія жанчыны!
Віншую вас з Днём маці! Самая высокая ўзнагарода для жанчыны і найвышэйшае яе прызначэнне – быць маці.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваю шматдзетным маці, а таксама жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую адказнасць па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Прыміце шчырыя пажаданні светлай любві, здароўя, міру і згоды.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.