Абласная прафілактычная акцыя па перавозцы дзяцей “Прышчапі самае дарагое!”

У студзені-верасні на Брэстчыне зарэгістравана 40 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх два дзцяці загінула і 44 атрымалі траўмы.
З мэтай папярэджання дарожных здарэнняў, з 18 па 22 кастрычніка праходзіць абласная прафілактычная акцыя па перавозцы дзяцей “Прышчапі самае дарагое!”.

У ДТЗ рабяты трапляюць з-за неасцярожнасці і па віне вадзіцеляў. Каб зрабіць паездку дзяцей у машыне бяспечнай патрабуецца няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху.
Падчас акцыі супрацоўнікі АДАІ правераць у аўтамабілістаў правільнасць перавозкі дзяцей, уручаць тэматычныя памяткі і каторы раз нагадаюць пра выкананне ПДР.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.