Знаёмцеся: аграхімсэрвіс. У суполцы арганізацый, якія абслугоўваюць АПК Ляхавіцкага раёна – папаўненне

У суполцы арганізацый, якія абслугоўваюць АПК раёна – папаўненне. Знаёмцеся: камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Ляхавіцкі аграхімсэрвіс». Дырэктарам прадпрыемства назначаны Анатолій Ксёнжык.
– Пераважная частка былога ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» з фермамі, жывёлай, памяшканнямі праз аўкцыён прададзена ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат». Частка пад лотам № 2 таксама выстаўлялася на аўкцыён, аднак на яе пакупнікоў не знайшлося. Рашэннем аблвыканкама комплекс будынкаў перададзены ва ўласнасць Ляхавіцкага раёна. А ўжо рашэннем райвыканкама маёмасць перададзена створанаму  КУП «Аграхімсэрвіс». Арганізацыя будзе аказваць разнастайныя паслугі, звязаныя з раслінаводствам: унясенне і захоўванне ўдабрэнняў, вапнаванне глебы і іншае, – расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Таццяна Кацуба.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.