Увага: на сувязі – махляры! На Ляхавіччыне назіраецца ўсплёск актыўнасці кібермахляроў

На Ляхавіччыне назіраецца ўсплёск актыўнасці кібермахляроў, якія тэлефануюць нашым землякам пад выглядам банкаўскіх работнікаў і праваахоўных органаў, прадстаўляюцца супрацоўнікамі МТС і спрабуюць завалодаць рэквізітамі банкаўскіх плацежных карт і іншымі канфідэнцыяльнымі данымі. З пачатку года зарэгістравана 15 такіх выпадкаў, што ўдвая больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напрыканцы сакавіка неўстаноўленая асоба патэлефанавала ў месанджары ляхавічаніну М. і прадставілася супрацоўнікам мабільнай кампаніі. Пасля ўдакладнення нюансаў размова спынілася. Праз некалькі хвілін з іншага месанджара на сувязь выйшаў незнаёмец, які паведаміў, што ён супрацоўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ляхавічаніну расказалі, што быццам зламыснікі аформілі на яго імя крэдыт, а грошы перавялі на фінансаванне ўкраінскіх вайскоўцаў. Каб даказаць, што не мае дачынення да справы, мужчыне прапанавалі тэрмінова аформіць крэдыт на суму 12 600 рублёў і пакласці грошы на ўказаны рахунак.
Жыхар райцэнтра падаў у банк заяўку на крэдыт…
Пасля таго, як жонка даведалася пра гісторыю са званкамі, то выказала меркаванне, што мужу патэлефанавалі махляры. Толькі пасля звароту ў РАУС мужчына паверыў, што ён не з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы. Заяўка на крэдыт была анулявана.
Яшчэ адна гісторыя адбылася з ляхавічанінам, якому неўстаноўленая асоба ў месанджары пераканаўча прапанавала захаваць грошы шляхам пераводу іх на банкаўскі рахунак. Што наш зямляк і зрабіў.
Пры гэтым паведаміў усе даныя для дыстанцыйнага доступу
ў сістэму інтэрнэт-банкінгу. «Ураджай» кіберзлачынцаў мог скласці 7 800 рублёў. Але не на гэты раз.
Па абодвух фактах РАСК узбудзіў крымінальныя справы.
Каб не трапіць на вуду аферыстаў, варта запомніць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не прыцягваюць насель-
ніцтва да ўдзелу ў спецаперацыях па выкрыцці злачынцаў. Супрацоўнікі дзяржаўных органаў, аператары мабільнай сувязі і іншыя не тэлефануюць у месанджарах і не пішуць у
сацыяльных сетках.
Уладзіслаў ЗУБІК, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.