Скіньце карону! Да прышчэпачнай кампаніі супраць каранавіруса далучаецца ўсё больш жыхароў Ляхавіччыны

Каб у рэшце рэшт выпрацаваўся калектыўны імунітэт супраць COVID-19, неабходна атрымаць вакцыну больш як 60 працэнтам насельніцтва. Больш за 33 працэнты жыхароў раёна ўжо атрымалі першую дозу прэпарата расійскай ці кітайскай вытворчасці, поўны курс вакцынацыі прайшоў 5841 зямляк.

Сярод тых, хто вакцынуецца па месцы працы,
і работнікі Ляхавіцкага жылкамунгаса.

Актыўней прышчапляцца сталі і навучэнцы аграрнага каледжа. Для іх спецыяльна заказваецца расійскі «Спутнік Лайт» –аднакампанентная вакцына, якая ўводзіцца адзін раз. Дарэчы, менавіта «Спутнік Лайт» рэкамендаваны тым, хто праходзіць рэвакцынацыю. Гэты этап прайшлі ўжо 47 жыхароў раёна.
Павелічэнне колькасці прышчэпленых супраць COVID-19 тлумачыцца ў многім тым, што расце свядомасць людзей, якія разумеюць, што гэта адзіны спосаб не захварэць гэтай небяспечнай інфекцыяй ці перанесці яе ў нескладанай форме. Таксама праводзіцца даволі выніковая растлумачальная і агітацыйная работа, «ЛВ» на сваіх старонках таксама пастаянна інфармуе чытачоў пра важнасць і неабходнасць вакцынацыі, расказвае, як прышчэпачная кампанія рэалізуецца на Ляхавіччыне. Арганізацыі і прадпрыемствы, якія зацікаўлены ў здароўі і, адпаведна, прадукцыйнасці працы сваіх работнікаў, распрацоўваюць разнастайныя сістэмы стымулявання тых, хто вакцынуецца. Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з такой жа ініцыятывай.
– Кожны суб’ект гаспадарання выбірае сваю форму стымулявання. Напрыклад, кансервавы, малочны, торфабрыкетны заводы, ільнозавод, лясгас, СШ № 2, дзіцячы сад № 2 унеслі дапаўненні ў калектыўны дагавор наконт дадатковага прэміравання работнікаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі. А, напрыклад, ЗАТ «Белпрампрыбор» і ТАА «Ібіра» – прадугледзелі заахвочванне праз лакальныя нарматыўныя прававыя акты. Да прадпрыемстваў, дзе ўкараняецца сістэма матэрыяльнага стымулявання прышчэпачнай кампаніі, у бліжэйшы час далучацца ПМК-13, камунгас, бібліятэчная сістэма, – падкрэслівае Тамара Пракап’юк і расказвае: –
Асабіста я прышчапілася расійскім «Спутнікам» яшчэ
напачатку лета, ніякіх пабочных эфектаў не было, усё прайшло добра. Вельмі рада, што вакцынавалася. Калі каранавірусам хварэў муж, не заразілася, лічу, што ў многім дзякуючы і вакцынацыі. Дарэчы, муж праз пэўны час пасля выздараўлення таксама прышчапіўся.
Калі аналізаваць актыўнасць прышчэпачнай кампаніі, варта ўзгадаць уласны прыклад кіраўніка. Дырэктар ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Дзмітрый Скакун – адзін з тых, хто вакцынаваўся супраць каранавіруса.
– У мяне двойчы быў пацверджаны COVID-19, няма ніякага жадання яшчэ раз падхапаць гэты вірус. Як толькі з’явілася магчымасць, прышчапіўся расійскім «Спутнікам». Вакцынаваны – значыць, абаронены. На заводзе  ўнеслі дапаўненне ў калектыўны дагавор: цяпер кожны, хто дакументальна пацвердзіць, што прайшоў поўны прышчэпачны курс, атрымлівае па 50 рублёў. Дарэчы, завадчане сталі больш актыўна прышчапляцца пасля таго, як перад работнікамі прадпрыемства пра перавагі вакцынацыі расказваў загадчык паліклінікі Анатолій Панько. Бясспрэчны плюс і ў тым, што не было патрэбы людзям ехаць у паліклініку за прышчэп-
кай – на завод прыязджалі медыкі і вакцынавалі людзей, – дзеліцца Дзмітрый Скакун.
Клопат пра здароўе працаўнікоў – адзін з прыярытэтных напрам-
каў сацыяльнай палітыкі Ляхавіцкага лясгаса.
– Каб стымуляваць вакцынацыю супраць каранавіруса, дапоўнілі калектыўны дагавор палажэннем аб прэміраванні за праходжанне вакцынацыі ў памеры пяці базавых велічынь. Акрамя таго, заказалі лабараторнае абследаванне: спецыялісты правядуць даследаванне крыві ў работнікаў на наяўнасць антыцелаў. Ужо запісалася больш за 140 жадаючых абследавацца, – расказвае намеснік дырэктара Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка.
Неабходна адзначыць, што кіраўніцтва райбальніцы адказна падышло да арганізацыі прышчэпачнай кампаніі. Акрамя стацыянарных месцаў – паліклінікі, урачэбных амбулаторый і ФАПаў,  адкрыты перасоўныя пункты, працуюць выязныя брыгады медыкаў, якія пабывалі на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях.
На даны момант па колькасці вакцынаваных у раёне напера- дзе ўсіх медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі (вакцынаваліся больш за 96 працэнтаў работнікаў). У лідарах па вакцынацыі супра-
цоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама (86 працэнтаў). Неабходны для выпрацоўкі калектыўнага імунітэту паказчык больш за 60 працэнтаў вакцынаваных дасягнуты сярод работнікаў устаноў адукацыі і сацыяльнай сферы, ЦБП Беларусбанка. Набліжаюцца да гэтых лічбаў раён электрасетак, ДРБУ-200, пошта, «Ляхавічыдрэў Экспарт», вузел электрасувязі, энерганагляд, кансервавы завод, дзе вакцынаваліся больш за палову работнікаў.
Разам з тым, як паведаміў загадчык паліклінікі Анатолій Панько, варта ўзмацніць тэмпы вакцынацыі работнікам завода «Металапластмас», СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Нача», дзе прышчэпкі атрымалі менш за 20 працэнтаў работнікаў.

Галіна КАНЬКО.
Фота Маргарыты КУХТА.