З улікам абцяжваючых абставін

Згодна з матэрыялам крымі-нальнай справы, двое жыхароў Ляхавічаў (бацька і сын) у начны час у сакавіку бягучага
года ў грамадскіх месцах горада размясцілі лістоўкі з фатаграфічнай выявай, а таксама друкаваным тэкстам, які змяшчае негатыўную ацэнку ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Наяўнасць узбуджанай крымінальнай справы за ўказаныя дзеянні не стала для старэйшага з абвінавачваных падставай задумацца пра супрацьпраўнасць сваіх паводзін. У жніўні 2021 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас яго затрымання за ўчыненне адміністра-цыйных правапарушэнняў аказаў супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем насілля.
Абвінавачваныя сваю віну ва ўчыненні інкрымінуемых ім дзеянняў не прызналі. Разам з тым, іх вінаватасць пацверджана сукупнасцю даследаваных судом доказаў.
З улікам абставін учыненых дзеянняў, абцяжваючых адказнасць абставін, даных аб асобах абвінавачваных, прыцягнення неаднаразова аднаго з іх да адміністрацыйнай адказнасці раней, іх адносін да ўчыненага суд згадзіўся з прапанаванай дзяржаўным абвінаваўцам мерай адказнасці і прызначыў старэйшаму пакаранне па сукупнасці злачынстваў у выглядзе пазбаў-лення волі тэрмінам на два гады шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, другому абвінавачванаму – у выгля-дзе абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйны тэрмін.
Пракуратура  Ляхавіцкага раёна.