Чэмпіёнскі почырк дзюдаістаў. Сярод лепшых айчынных спартсменаў прагучалі прозвішчы і выхаванцаў Ляхавіцкай СДЮШАР

У кастрычніку ў Мінску рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прымаў лепшых дзюдаістаў краіны. Тут прайшоў чэмпіянат Беларусі па дзюдо.


Чарговы раз сярод лепшых айчынных спартсменаў прагучалі прозвішчы і выхаванцаў Ляхавіцкай СДЮШАР. Сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі звыш 100 кілаграмаў у нашага земляка Уладзіслава Цярпіцкага.


Усю сілу, спрытнасць і выдатныя байцоўскія якасці прадэманстравалі і ляхавіцкія дзяўчаты. Кацярына Мацулевіч і Аляксандра Байрашэўская сталі бронзавымі прызёрамі ў сваіх вагавых катэгорыях.
Такі трыумф адбыўся ў многім дзякуючы плённай шматгадовай рабоце трэнераў чэмпіёнаў Віктара Богуша і Рашыда Байрашэўскага. Віншуем з перамогамі спартсменаў і іх трэнераў і жадаем чарговых спартыўных вікторый.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота з архіва СДЮШАР.