З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную і плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – узнагароджаны загадчык кабінета функцыянальнай дыягностыкі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» урач функцыянальнай дыягностыкі Таццяна ЛІТВІНЕНКА, медыцынская сястра эндакрыналагічнага кабінета паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Ніна ХЛАПЯНІК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў –
узнагароджаны медыцынская сястра агульнай практыкі Падлескай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Таццяна НОВІК, медсястра-анестэзіст аддзялення анестезіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Вольга ПТАШУК.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную і плённую працу ў сістэме аховы здароўя, прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, асабісты ўклад у станаўленні і арганізацыі работы ў доме-інтэрнаце, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – адзначана медыцынская сястра ДУ «Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Святлана СУПРЫНОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – адзначана медыцынская сястра ДУ «Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Наталля ГАЧКО.