Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, мясцовага кіравання і самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджана старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына ЧУРА.