Тэніс як форма прафілактыкі. У рамках акцыі «Карысныя канікулы» ў Ляхавіцкім агракаледжы прайшоў турнір па настольным тэнісе

З аднаго боку каманда супрацоўнікаў РАУС, а з другога – зборная з непаўналетніх, сярод якіх і навучэнцы аграрнага каледжа, і тыя, з кім міліцыя праводзіць індывідуальна-прафілактычную работу, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

3 лістапада ў рамках акцыі «Карысныя канікулы» ў агракаледжы прайшоў турнір па настольным тэнісе. Такія формы сумеснай занятасці не новыя і сумяшчаюць вольны час рабят з прафілактыкай супрацьпраўных паводзін. А яшчэ гэта цудоўны прыклад здаровага ладу жыцця.
Гульня адрознівалася эмацыянальнасцю, тэхнічнасцю і мноствам яркіх момантаў. На гэты раз лік быў роўным.
Ад адміністрацыі каледжа, райкама БРСМ і РАУС рабяты пасля спаборніцтва атрымалі салодкія падарункі.
Міліцыянеры нагадалі непаўналетнім аб адказнасці за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах і наступствы прыёму алкаголю, недапушчальнасць ужывання наркатычных сродкаў, забарону знаходжання пасля  23 гадзін на вуліцы без дарослых.
Анастасія КАРПІК,
старшы інспектар ІСН РАУС.