Падзеж – пытанне дысцыпліны. Вытворчай і тэхналагічнай. Пракуратура Ляхавіцкага раёна працягвае правядзенне комплексу мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на спыненне фактаў падзяжу буйной рагатай жывёлы

Выконваючы даручэнні Кіраўніка дзяржавы, Генеральнага пракурора і пракуратуры Брэсцкай вобласці, пракуратура Ляхавіцкага раёна працягвае правядзенне комплексу наглядна-аналітычных мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на спыненне фактаў падзяжу буйной рагатай жывёлы і забеспячэнне належных умоў функцыянавання жывёлагадоўчых аб’ектаў у зімовы перыяд.

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.03.2019 № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны» ў ліку ключавых задач павышэння эфектыўнасці аграрнай галіны адзначаны насычэнне рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадуктамі харчавання, а таксама стварэнне ўмоў для іх дынамічнага экспарту. Дасягнуць гэтага ў сферы жывёлагадоўлі нельга без арганізацыі на належным узроўні працэсу аднаўлення статка. А гэта павелічэнне атрыманага здаровага прыплоду, яго захаванасць і вырошчванне жывёлы з высокай прадукцыйнасцю.
Для дасягнення згаданых задач патрабаваннямі Дырэктывы № 6
кіраўнікам сельгасарганізацый прадпісана забяспечыць выкананне галіновых рэгламентаў і нарматываў пры вытворчасці сельгаспрадукцыі, падтрыманне парадку, добраўпарадкаванне тэрыторый і вытворчых плошчаў, захаванасць маёмасці.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» абавязвае юрыдычныя асобы, што з’яўляюцца суб’ектамі адносін у галіне ветэрынарнай дзейнасці, выконваць агульныя патрабаванні ў галіне ветэрынарыі да захавання і эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, а таксама патрабаванні ветэрынарна-санітарных правілаў і іншыя акты заканадаўства ў галіне ветэрынарнай дзейнасці.
На працягу 2023 года пракуратура раёна ў адрас упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і кіраўнікоў сельгасарганізацый раёна неаднаразова ўносіла акты пракурорскага рэагавання, у якіх адлюстроўваліся шматлікія прыклады дапушчаных парушэнняў заканадаўства ў жывёлагадоўчай галіне. Аднак вынікі праведзеных кантрольных праверак дазваляюць зрабіць выснову, што не ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна забяспечаны належны ўзровень вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны. Пытанне папярэджання падзяжу жывёлы па-ранейшаму не страчвае актуальнасці.
Па выніках 2023 года ў параўнанні з 2022 годам у раёне назіраецца істотны (больш як на 19 працэнтаў) падзеж буйной рагатай жывёлы. Значны рост падзяжу зафіксаваны ў ААТ «Жарабковічы» (+272 галавы – на 223 працэнты), СУП «Белазем’е» (+46 галоў – 192 працэнты), ААТ «Нача» (+49 галоў – на 94 працэнты). Ляхавіцкі раён – адзіны ў вобласці, якім дапушчана перавышэнне нормы тэхналагічных страт БРЖ, устаноўленых пастановай Мінсельгасхарчу (пры норме 3 склалі
3,5 працэнта). А ў ААТ «Шлях новы» і ААТ «Жарабковічы» гэты паказчык істотна перавышаны.
У ходзе праведзенай праверкі выяўлены шматлікія парушэнні ветэрынарна-санітарных нормаў і правілаў пры падрыхтоўцы жывёла-галоўчых памяшканняў і аб’ектаў сельгасарганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання БРЖ.
Пытанне выканання патрабаванняў заканадаўства ў галіне захаванасці буйной рагатай жывёлы, ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання і вырошчвання сельгасжывёлы, у тым ліку ў зімовы перыяд, было вынесена на пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Ляхавіцкага раёна. У нарадзе прымалі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама,
РАУС, РАСК, РАНС, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Удзельнікі нарады абмяняліся меркаваннямі і прапановамі па стабілізацыі сітуацыі з папярэджаннем невытворчага выбыцця БРЖ. Сярод мер, прапанаваных каардынацыйнай нарадай для выканання, –
павышэнне патрабавання з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў за незабеспячэнне выканання тэхналагічных рэгламентаў пры вырошчванні БРЖ, актывізацыя дзейнасці рабочых груп па кантролі вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны ў галіне жывёлагадоўлі і іншае. Кіраўнікам сельгасарганізацый належыць прыняць меры па забес-пячэнні жывёлы збалансаванымі рацыёнамі, навядзенні парадку ў жывёлагадоўчых памяшканнях, узмацніць кантроль за станам здароўя статка, выключыць факты непрыняцця мер да асоб, вінаватых у нанясенні страт з-за падзяжу жывёлы па прычыне парушэння тэхналогіі ўтрымання, кармлення. Узмацніць нагляд за дзейнасцю сельгасарганізацый і станам здароўя грамадскага статка неабходна і ветстанцыі.
Прадстаўленне пракуратуры аб ухіленні парушэнняў патрабавання заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, ветэрынарна-санітарных правілаў ўтрымання і вырошчвання сельгасжывёлы, прычын і ўмоў, што ім спрыяюць, унесена ў Ляхавіцкі райвыканкам. У першым квартале гэтага года пракуратура правядзе кантрольную праверку выканання сельгасарганізацыямі заканадаўства, накіраванага на спыненне фактаў падзяжу буйной рагатай жывёлы.
Станіслаў ДАВІДАВІЧУС, намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна.