«Быт» прыйшоў да дэбашыраў. І не толькі

На тэрыторыі раёна з 25 па 30 кастрычніка 2021 года праведзены спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Быт».
У рамках данага комплексу супрацоўнікі РАУС ва ўзаемадзеянні з аддзелам па адукацыі райвыканкама, УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ», а таксама ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама наведалі па месцы жыхарства 72 грамадзяніна, якія стаяць на розных відах уліку за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. У адносінах
13 грамадзянам аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні аб неда-пушчальнасці супрацьпраўных паводзін, 11 грамадзян пастаўлены на прафілактычны ўлік. Наведана 52 сям’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. 64 грамадзяніна, у адносінах якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні і злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін, прынялі ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах.
У лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны пяць «сямейных дэбашыраў», якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. У адносінах двух грамадзян, якія сістэматычна скандаляць з членамі сям’і, пракуратура раёна па хадайніцтве РАУС узбудзіла крымінальныя справы па артыкуле 154 КК Рэспублікі Беларусь («Катаванне»).
Ляхавіцкі РАУС нагадвае, што алкагалізацыя насельніцтва ўплы-вае не толькі на крымінагенную абстаноўку ў цэлым, але і на дэма-графічную сітуацыю, прававыя ўзаемаадносіны ў сям’і і грамадстве.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.