ЗТАА «БелДан» . Ад зерня да мяснога прылаўка

Браты Пётр і Павел Канцэлярчыкі.

ЗТАА  «БелДан» – прадпрыемства закрытага тыпу, асноўная спецыялізацыя якога – вытворчасць  беконнай свініны. Прадукцыя пастаўляецца ў  гандлёвыя сеткі краіны, а таксама за мяжу. Кожная свінка на выхадзе важыць не больш за  100–110 кілаграмаў, і мяса ідзе экстра-класам.
Сярод адметнасцяў ЗТАА не толькі выкарыстанне высокатэхналагічнага абсталявання, прымяненне перадавой агратэхнікі, высокі ўзровень аўтаматызацыі працоўных працэсаў, але і развітая галіна раслінаводства. Аграном Андрэй Лібецкі адзначае, што сёлета пад пасевы было адведзена больш за 2000 гектараў. Вырашчанае збожжа ідзе на ўласныя патрэбы, у тым ліку вытворчасць камбікорму. Штогод падчас жніва сярод перадавікоў гучаць імёны хлебаробаў з «БелДана». Сёлета, напрыклад, першым сярод маладых камбайнераў на Ляхавіччыне намалаціў тысячу тон збожжа механізатар Павел Канцэлярчык.
У жніўным поспеху і яго асабістая заслуга – засейваў поле вясной. Таксама вызначыўся на жніве вадзіцель Андрэй Калясінскі – першая перавезеная маладзёжная тысяча тон збожжа-2021 таксама тутэйшая.
Майстар-клас на ворыве дэманстраваў механізатар Раман Усцінаў, хлебныя кіламетры пракладваў на шляху «поле – элеватар» механізатар Аляксандр Азарчык.
– Кадры ў нас надзейныя і адказныя, умеюць працаваць і робяць гэта якасна, – адзначае аграном.