Крымінал.Здарэнні Ляхавіччыны

Узбуджана крымінальная справа супраць 21-гадовага хулігана, які ў нецвярозым стане пагражаў забойствам знаёмаму.
Жыхару Навасёлак медыцынская дапамога спатрэбілася па іншай прычыне: п’яны мужчына спрабаваў звесці рахункі з жыццём. На гэты раз яму пашанцавала — застаўся жыць. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі ён самастойна пакінуў машыну «хуткай дапамогі» і пайшоў дамоў.

Транспарт, грошы і зладзеі

Давядзецца адказваць перад законам жыхару вёскі Перахрэсце, 1964 года нараджэння, які ўкраў у аднавяскоўкі веласіпед і дошкі. А злодзей з Шавялёў украў аўтамагнітолу. З кватэры, якую здымаюць у райцэнтра будаўнікі, пры невядомых абставінах прапаў мільён рублёў.
За дапамогай у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Ганчары: маўляў, муж не вяртае ёй аўтамабіль «Пежо». А вось мужчыне з Мядзведзічаў мабільны тэлефон не збіраецца вяртаць яго знаёмы з Гарадзішча. Па фактах праводзіцца праверка.

Не сябруюць з законам

З пачатку ліпеня ў РАУС дастаўлена 14 сямейных скандалістаў, 6 грамадзян, якія ў нецвярозым стане знаходзіліся ў грамадскіх месцах (адна з іх — жанчына), 6 вадзіцеляў за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 6 хуліганаў.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *