Вакцына робіць сваю справу. Амаль 45,5 працэнта ляхавічан зрабілі прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі

Здаецца, што каранавірусная інфекцыя і барацьба з яе распаўсюджваннем – неад’емная частка жыцця апошніх двух гадоў. Толькі вось да лічбаў, якія штодня набіраюць абароты, прывыкнуць не атрымліваецца. І хаця бальніцы вяртаюцца ў звыклы рэжым работы, гэта не азначае, што кавід адступіў, заспакойвацца рана. Больш таго, варта прыкласці ўсе намаганні, каб паставіць надзейную заслону гэтай небяспечнай хваробе. 

Пакуль ёсць толькі адзіны спосаб дзейснай барацьбы з COVID-19 – вакцынацыя. Медыкі ў адзін голас сцвяр-джаюць: каранавірус не выбірае лепшага часу, каб нанесці ўдар, а вось свядомыя грамадзяне не грэбуюць прафілактыкай і не цягнуць час, каб надзейна абараніць сябе ад інфекцыі і зрабіць антыкавідную прышчэпку. Па стане на  25 лістапада, 9429 ляхавічан ужо ў зоне павышанай абароны ад інфекцыі. Яны выбралі надзейны шлях: паклапаціліся і пра сябе, і пра сваіх блізкіх. І правільнасць рашэння пацвярджаюць працэдурай рэвакцынацыі. Сёння 381 чалавек прайшоў рэвакцынацыю «Спутнікам Лайт».
На жаль, жыццёвы вопыт прадэманстраваў, што пера-хварэць аднойчы – гэта не значыць засцерагчы назаўсёды сябе ад кавіда, рэгіструюцца паўторныя выпадкі, хварэюць нават і трэці раз. Узровень антыцелаў прыкладна праз паўгода зніжаецца. І рызыка перанесці новы штам COVID-19 высокая. Вакцынацыя – надзейны памочнік у такіх справах, а рэвакцынацыя падмацуе тэндэнцыю супрацьстаяць кавіду.
Як адзначае ўрач-эпідэміёлаг райЦГіЭ Васілій Скараход, пакуль можна гаварыць пра спад гэтага інфекцыйнага захворвання –
у параўнанні з папярэднімі тыднямі, колькасць станоўчых тэстаў на кавід меншая. Уклад вакцынацыі тут відавочны. Ляхавічане з кожным днём набліжаюцца да запаветных 60 працэнтаў, неабходных для калектыўнага імунітэту. 45,5 працэнта насельніцтва сёння прайшлі поўны курс вакцынацыі (7654 з іх вакцынаваліся першым кампанентам), бо разумеюць, што COVID-19 можна перамагчы толькі разам, кропкавая абарона – не пра гэты вірус.
І калі раней тэрмін для рэвакцынацыі складаў каля года, то сёння паўторную прышчэпку рэкамендуецца зрабіць праз шэсць месяцаў. Такі комплекс дазволіць надзейна абараніць сябе ад кавіда. Попыт на вакцыну ёсць, асабліва на «Спутнік Лайт». Гэты важны медкампанент выкарыстоўваецца для вакцынацыі навучэнцаў каледжа і для рэвакцынацыі грамадзян. Між іншым, сёння 102 навучэнцы мясцовага агракаледжа прышчапіліся.
Пра здароўе асабліва клапоцяцца будучыя мамы. Сёння ў Ляхавіцкім раёне 24 цяжарныя жанчыны зрабілі прышчэпку супраць каранавіруса.
Безумоўна, увага, у першую чаргу, медыкам, сацыяльным работнікам, педагогам, тым, хто знаходзіцца ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян. Не варта думаць, што кавідная гісторыя – гэта не пра мяне і не пра маіх блізкіх, гэта датычыць усіх і кожнага. Навошта потым сябе вінаваціць, калі сёння можна зрабіць такі важны крок да абароны імунітэту. І калі ўсё ж хварэць, то перанесці ў лёгкай форме.
І не трэба думаць, што са змяншэннем колькасці тых, хто хварэе на кавід, на меры перасцярогі можна не звяртаць увагі. Масачны рэжым у месцах з вялікай колькасцю людзей, апрацоўка рук па-ранейшаму актуальныя. Не лішнім будзе прадэзынфіцыраваць гаджэты, тэхніку і паверхні, да якіх дакранаецеся. А таксама без вострай неабходнасці лепш устрымайцеся ад наведвання грамадскіх месцаў.
Кропкі вакцынацыі і рэвак-цынацыі засталіся тыя ж. Удакладняючыя пытанні можна задаць па тэлефоне кол-цэнтра 2-10-37.
Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Брэсцкай
вобласці працуе 265 арганізацый аховы здароўя, з іх 90 – бальнічныя. Агульная колькасць ложкаў – 13386. На сёння перапрафіляваны для працы з COVID-19 каля 2,8 тысячы ложкаў. З улікам эпідсітуацыі вобласць паэтапна прыступае да перапрафілявання ложкаў, раней задзейнічаных для аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, па асноўным профілі іх дзейнасці.
Што датычыць абстаноўкі ў Ляхавіцкім раёне, галоўны ўрач ЦРБ Георгій Хлябовіч адзначае, што з улікам зніжэння колькасці пацыентаў, якія трапляюць на стацыянарнае лячэнне з каранавіруснай інфекцыяй, зменшана колькасць інфекцыйных ложкаў з 64 да 24. Адноўлена работа тэрапеўтычнага аддзялення на 60 ложкаў, з улікам, што раней працавала 30, у педыятрыч-ным аддзяленні функцыянуе 15 ложкаў. Плануецца, што на наступным тыдні будуць працаваць 20 ложкаў неўра-лагічнага аддзялення (плюс да 15, што працавалі раней).

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.