Зімовы марафет аб’яўляецца адкрытым. У Ляхавіцкім раёне стартаваў агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый

Адчуваеце? Лёгкімі крокамі, прысыпаючы наваколле снегам, спяшаецца да нас самая казачная пара – навагодняя. І традыцыйна падрыхтоўка да гэтых цудоўных святаў пачынаецца загадзя – каб усё паспець. Прычым, прыемная мітусня адчувальная не толькі ў дамах і кватэрах, але і на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, на вуліцах гарадоў і вёсак: зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі ілюмінацыя магазінаў, сняжынкі ўпрыгожылі вокны школ і дзіцячых садкоў, вось-вось сваё ганаровае месца зойме галоўная раённая ёлка…

– Не першы год у нашым раёне праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый сярод арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, гаспадароў прыватных сядзіб. Стаць яго ўдзельнікам можа кожны жадаючы. Што для гэтага трэба? Праявіць крыху творчасці і ініцыятывы, крэатыўнасці і натхнення. І да 20 снежня аформіць будынкі і тэрыторыю ў навагодніх матывах. А яшчэ падаць заяўку на ўдзел у наш аддзел – тэлефон для даведак 2-13-06, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвы-канкама Ларыса Юшкевіч.
Дарэчы, з году ў год да такой цікавай і запатрабаванай ініцыятывы далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і ўстаноў, землякоў. Напэўна, і сёлета знойдуцца тыя, хто дасць сапраўдны творчы выклік традыцыйным лідарам у афармленні – малочнаму заводу, «Транс-электракамплекту», цэху газазабеспячэння, гімназіі, СШ № 2.
Зразумела, што асабліва цяжка ў такой канкурэнцыі прыходзіцца журы, якое вельмі дасканала ацэньвае работы дызайнераў і дэка-ратараў. Камісія з 20 снежня 2021 года па 1 студзеня  2022 года праедзецца па ўсіх адрасах, адкуль паступілі заяўкі. І не пазней, чым да 6 студзеня будуць названы па тры пераможцы ў пяці намінацыях: сярод прамысловых, будаўнічых, транспартных прадпрыемстваў, арганізацый лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сувязі, бан-каў; сярод сельгаспрадпрыемстваў; устаноў аду-кацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму; гаспадароў прыватных сядзіб.
– Асноўнымі крытэрыямі конкурсу з’яўляюцца комплекснае навагодняе мастацкае афармленне будынкаў і прылягаю-чых да іх тэрыторый, унікальнасць ідэй святоч-нага афармлення, у тым ліку светлавога, якасць выкананых работ, – дапаўняе Ларыса Юшкевіч.
Час пайшоў, спяшайцеся, увасабляйце ў жыццё ідэі і задумкі, скажыце сваё творчае слова ў навагоднім афармленні нашага лю-бімага горада, якому так пасуе прыгажосць. Вашы задумкі абавязкова будуць заўважаны і адзначаны. А пераможцаў, акрамя таго, узнагародзяць дыпломамі і грашовым заахвочваннем.

Галіна КАНЬКО.