Ад укладу ў агульную справу кожнага ляхавічаніна залежыць, як будзе выглядаць горад

Адно з пытанняў, зададзеных на сайце «ЛВ», датычылася добраўпарадкавання завулка Пугачова. Рэдакцыя за каментарыямі звярнулася да намесніка старшыні райвыканкама Валерыя Богната, які паведаміў: «Зварот жыхароў завулка Пугачова быў разгледжаны камісіяй райвыканкама з выездам на месца. Згаданы завулак знаходзіцца на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», якому дадзена даручэнне аб выкананні да 25 ліпеня работ па прачыстцы трубы для адводу ліўневых вод, ямачнага рамонту асфальтавага пакрыцця ад вуліцы Леніна да пачатку гравійнага пакрыцця па вышэйзгаданым завулку і падсыпкі гравійнага пакрыцця з наступным грэйдзіраваннем. Па словах адной з жыхарак, пры пракладцы газаправода да індывідуальных дамоў ліўневая труба была пашкоджана».
Назіраеца цікавая з’ява. Некаторыя гараджане крытыкуюць рамонт, добра бачаць усё, што павінна зрабіць для іх раённая ўлада падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». А вось што робіцца на ўласным падворку, чамусьці не заўважаюць. Райвыканкам звяртаецца да жыхароў горада з просьбай па-гаспадарску аднесціся да добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, прывесці ў належны стан агароджы, дамы. Менавіта ад укладу ў агульную справу кожнага ляхавічаніна залежыць, як будзе выглядаць горад не толькі падчас «Дажынак», але і заўсёды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *