Ляхавічане абмяркоўваюць вынікі сацыялагічнага даследавання “Беларусь: меркаванне пра будучыню”

Галіна ДЫДЫШКА, пенсіянерка:
–Заўжды прытрымліваюся наступных пазіцый: ад дабра дабра не шукаюць, і пад ляжачы камень вада не цячэ. Беларусь вылучалася і вылучаецца міралюбівай палітыкай, як жа зайздросцілі нам суседзі з іншых краін, маўляў, як у вас спакойна. Дык навошта ж было парушаць гэты спакой. У краіны быў і ёсць моцны лідар – наш законна абраны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, сапраўдны Бацька. Нездарма яго падтрымлівае пераважная большасць беларусаў, я – сярод іх. Як грамадзянін, якому неабыякава ўсё, што адбываецца ў краіне і вакол яе, пераканана: змяненні ў Канстытуцыю рэспублікі неабходныя, таму абавязкова прыму ўдзел у маючым адбыцца рэферэндуме.
А любыя перамены трэба пачынаць з сябе. Неабходна задаць пытанне, а ці дастаткова я зрабіў, каб лепш жылося мне і маёй сямі. Вось мы з мужам даўно на заслужаным адпачынку, але прадаўжаем займацца любімай справай – шыем і прадаём рэчы, хай даход і невялікі, але ёсць.