25 снежня – Нараджэнне Хрыстова па календары каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і веруючыя рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх канфесій, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па грыгарыянскім календары!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
На працягу двух тысячагоддзяў радасць урачыстасці дорыць людзям вялікую надзею і веру, надае сэнс жыццю, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці. Нараджэнне Хрыстова –
сямейнае свята, напоўненае цяплом дамашняга ачага і любоўю блізкіх.
Няхай атмасфера дабрыні святых дзён азарае вашы дамы, саграе сэрцы любоўю, надае ўпэўненасць у сваіх сілах, дорыць радасць і надзею. Жадаем вам здароўя, шчасця, міру, дабра.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.