Мілыя жанчыны!

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячым святам, якое ўвасабляе дабрыню і пяшчоту, прыгажосць і любоў, душэўнасць і цеплыню, – Днём жанчын!
Без таленту і руплівасці жанчын немагчыма паспяховае развіццё нашага роднага краю. Бадай, няма ніводнай сферы дзейнасці ў нашым рэгіёне, дзе б не працавалі жанчыны. Без вас немагчыма ўявіць адукацыю і культуру, медыцыну і сацыяльную службу, прамысловую вытворчасць і сельскую гаспадарку. Вы ўпэўнена развіваецеся ў прадпрымальніцтве і кіраванні, займаючы адказныя пасады і дабіваючыся прафесійных поспехаў.
Асаблівых слоў прызнання і ўдзячнасці заслугоўваюць жанчыны старэйшага пакалення і жанчыны – ветэраны працы. Вы захоўваеце і перадаяце духоўныя, сямейныя і маральныя арыенціры беларускага народа.
Паважаныя жанчыны! Жадаем вам здароўя і жаночага шчасця, радасці і дабрабыту, прыгажосці і абаяння, яркіх уражанняўі цудоўнага вясновага настрою.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.           РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

Гэта самы пяшчотны, самы прыгожы дзень года. Вясенняе свята напоўнена шчасцем, цеплынёй, шчымлівымі пажаданнямі і кветкамі.
Беларускім жанчынам падуладна ўсё: вам удаецца ўсюды паспяваць, ствараць дамашнюю ўтульнасць, быць на вышыні ў рабоце, заставацца жаноцкімі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, вясенняга радаснага настрою, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення, невычэрпнага аптымізму і жадання ствараць на карысць сям’і і роднай Беларусі.
Няхай у вашым жыцці заўсёды прысутнічаюць любоў і шчасце, дабрыня і спагадлівасць.


Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.