Наша краіна – для народа. Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні Ляхавіцкага райвыканкама сустрэлася з калектывам ДРБУ-200

Актуальныя пытанні, што зараз актыўна абмяркоўваюцца ў беларускім грамадстве, – канстытуцыйная рэформа і рэферэндум, дзе і будзе вырашацца будучыня Асноўнага Закона краіны. Менавіта тэма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – палітыка-прававы фундамент адзінства народа і яго сацыяльнай абароненасці» і была галоўнай на парадку дня работы ІПГ.
На мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Мароза сустрэлася з калектывам ДРБУ-200.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што жыццё не стаіць на месцы, развіваюцца не толькі эканоміка, іншыя галіны, змяненні адбываюцца і ў грамадстве. Сёння Беларусь вый-
шла на новы этап свайго гістарычнага развіцця. Новыя
запыты людзей, неабходнасць абнаўлення палітычнай сістэмы – аб’ектыўныя перадумовы неабходнасці змянення Канстытуцыі, якая прынята ў Беларусі ў 1994 годзе. Разам з тым, і ўнутраная, і знешняя палітыка краіны, яе сацыяльная мадэль вызначаюцца толькі беларускім народам, а не сіламі па-за межамі нашай краіны. Мікалай Мароз падкрэсліў, што Беларусь – сацыяльна арыентаваная незалежная дзяржава, якая ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця і мае гераічную гісторыю, багатую культурную, духоўную спадчыну, слаўныя традыцыі. Цяпер наша агульная задача – захаваць і прымножыць здабытае.
Як зазначыў старшыня рай-
выканкама, на кожным з беларусаў ляжыць адказнасць, якім будзе заўтра нашай краіны, таму кожны павінен прыняць удзел у абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю, абавязкова прыйсці на рэферэндум, афіцыйна выказаць сваю пазіцыю і тым самым выканаць грамадзянскі абавязак.
Начальнік аддзела ідэала-
гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач спынілася на асноўных этапах гісторыі Асноўнага Закона краіны. Канстытуцыя суверэннай Беларусі была прынята 15 сакавіка
1994 года, з таго часу гэты дзень з’яўляецца дзяржаўным святам. Канстытуцыя ўстанавіла прынцыпы дэмакратычнай пабудовы – народаўладдзе, палітычны плюралізм, зацвер-
дзіла і замацавала асновы арганізацыі і развіцця грамадства і дзяржавы, падзел улады ў краіне на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Упершыню ў Беларусі быў уве-
дзены інстытут прэзідэнцтва. Тады, на пераломным этапе развіцця маладой суверэннай краіне вельмі неабходны быў моцны нацыянальны лідар, здольны кансалідаваць беларусаў і максімальна эфек-
тыўна забяспечыць дасягнен-
не стратэгічных мэт у сацыяль-
на-эканамічнай і палітычнай сферы. І грамадзяне выбралі такога лідара – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.
У Асноўны Закон дзяржавы тройчы ўносіліся змяненні. Прычым, кожны раз усе змянен-
ні і дапаўненні ўносіліся не асабіста Прэзідэнтам, а на ўсенародных рэферэндумах у 1995, 1996, 2004 гадах, ініцыя-
ваных Кіраўніком дзяржавы. Як адзначыла Ніна Прыхач, важна, што ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю дазволіла забяспечыць эфектыўную дзейнасць заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў інтарэсах беларускага народа і тым самым дасягнуць асноўнай мэты – зрабіць Беларусь краінай для народа. Захаванне і ўмацаванне здароўя грамадзян, дзяржаў-
ная палітыка ў сацыяльна-працоўнай сферы, рэаліза-
цыя права на працу, пенсій-
нае забеспячэнне, падтрым-
ка сям’і, даступная і якас-
ная адукацыя – усё гэта і шмат
чаго іншага замацавана і
гарантавана Канстытуцыяй.
Мікалай Мароз зазначыў, што цяпер наша дзяржава стаіць на парозе новага этапу развіцця, які патрабуе чарговага змянення Асноўнага Закона. Але толькі жаданне саміх беларусаў, а не замежны дыктат ці эканамічныя санкцыі можа змяніць палітычную сістэму краіны ў тым накірунку, які палічаць патрэбным беларусы.
Намеснік начальніка ўпраў-
лення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рай-
выканкама Ірына Пабягай-
ла расказала пра сістэму
сацыяльнай абароны на прык-
ладзе Брэстчыны і Ляхавіц-
кага раёна.
Работнікі ДРБУ-200 актыўна задавалі пытанні па розных на-
кірунках. Сапраўдная дыскусія разгарэлася падчас разгляду актуальнай тэмы – арга-
нізацыя вольнага часу падлет-
каў і моладзі. Мікалай Мароз даручыў узяць гэта пытан-
не на кантроль і падкрэсліў, што неабходна пераглядзець прыярытэты ў арганізацыі вольнага часу не толькі дзяцей і моладзі, але і наогул акты-
візаваць работу ў правядзенні масавых мерапрыемстваў,
пашырыць іх накірункі.
Асвятленне вуліц райцэнтра, добраўпарадкаванне і парадак на аўтобусных прыпынках, непасрэдна работа ДРБУ-200 –
таксама сярод тэм, узнятых падчас сустрэчы.
Таксама ў адзіны дзень інфармавання ІПГ працавалі ў Ляхавіцкім раёне газазабес-
пячэння, Востраўскай СШ,
ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас».

Галіна КАНЬКО.